• Афiша
  • “Творчая кухня” з Сяргеем Абламейкам і Таняй Скарынкінай

“Творчая кухня” з Сяргеем Абламейкам і Таняй Скарынкінай

Апошняе абнаўленне: 19 кастрычніка 2021
“Творчая кухня” з Сяргеем Абламейкам і Таняй Скарынкінай
20 кастрычніка (серада) а 19.00 адбудзецца "Творчая кухня" з шорт-лістарамі прэміі Гедройця 2021 Сяргеем Абламейкам і Таняй Скарынкінай.

Сяргей Абламейка – доктар гісторыі, пісьменнік і журналіст. Яго кніга “Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі” атрымала прэмію Францішка Багушэвіча за найлепшую гістарычную прозу. У этапнай кнізе аўтар па-новаму асэнсаваў працэс нараджэння мадэрнай беларускай нацыі за апошнія больш чым 200 гадоў.

Таня Скарынкіна – пісьменніца са Смаргоні. Лаўрэатка паэтычнай прэміі Андрэя Белага. У кнізе “Райцэнтр”, якая трапіла ў шорт,  аўтарка спрабуе ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, намагаецца вырваць нерасказаныя смаргонскія (і не толькі) гісторыі з цемры забыцця. 

Глядзець эфір а 19.00 можна на нашым youtube-канале па спасылцы альбо ў сацсетках ПЭНа і “Еўрарадыё”.

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыццё падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.