12 кастрычніка адбылася анлайн прэ-сесія ў межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду (УПА) для дэлегацый Савета па правах чалавека ААН.
Пад час прэ-сесіі, прадстаўнікі праваарончага руху абмеркавалі пытанні палітычных зняволеных, свабоды сходаў, незалежнасці судовай сістэмы і адвакатуры, а таксама правоў журналістаў і свабоды слова ў СМІ, дыскрымінацыі і іншых.
Беларускія праваабаронцы распавялі пра сітуацыю, якая склалася ў апошні час у краіне ў галіне правоў чалавека, і агучылі першачарговыя рэкамендацыі, якія, на іх погляд, было б варта агучыць дэлегацыям СПЧ ў адрас дзяржавы падчас працэдуры УПА.
Беларускі ПЭН-цэнтр падтрымлівае і падзяляе неабходнасць распаўсюду рэкамендацый.
Поўны тэкст першачарговых рэкамендацый можна спампаваць тут.