• Навiны
  • Салідарнасць
  • Адкрыты ліст пра досвед дыпламатаў, атрыманы падчас назірання за правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

Адкрыты ліст пра досвед дыпламатаў, атрыманы падчас назірання за правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

Апошняе абнаўленне: 15 жніўня 2020
Адкрыты ліст пра досвед дыпламатаў, атрыманы падчас назірання за правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі
Мы, ніжэйпадпісаныя акрэдытаваныя дыпламаты еўрапейскіх краін, удзельнічалі ў наведванні выбарчых ўчасткаў падчас датэрміновага галасавання 4-8 жніўня і ў дзень выбараў 9 жніўня ў Беларусі, і мы хочам:

– падзякаваць усім незалежным назіральнікам, з якімі мы сустрэліся падчас нашай працы, у асноўным за межамі выбарчых ўчасткаў;
– шчыра падзякаваць тым выбарчым камісіям, якія прынялі нас гасцінна і былі адкрытыя і канструктыўныя;
– павітаць старшынь выбарчых камісій, якія забяспечылі справядлівы падлік галасоў;
– павітаць усіх грамадзян і выбаршчыкаў, якія прагнуць свабодных і справядлівых выбараў.

Аднак на некаторых з тых участках, што нам удалося наведаць, мы заўважылі:
– адсутнасць празрыстасці і абмежаванне доступу на выбарчыя ўчасткі нам як назіральнікам;
– шматлікія неадпаведнасці і значныя адхіленні, якія давалі падставы падазраваць недобрасумленныя дзеянні і маштабныя фальсіфікацыі вынікаў выбараў, да якіх мы па меры магчымасці прыцягвалі ўвагу прадстаўнікоў выбарчых уладаў на месцах такім чынам, каб не перашкаджаць ім у іх працы.

Мы абвяшчаем, што:
– мы былі афіцыйна акрэдытаваныя цэнтральнай выбарчай камісіяй Беларусі як міжнародныя назіральнікі;
– наша дзейнасць была накіраваная на атрыманне базавай інфармацыі і агульнага ўяўлення пра тое, як праводзяцца выбары;
– у адсутнасць місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ нашая здольнасць рабіць назіранні і высновы была надзвычай абмежаваная і частковая, і таму не можа быць падставай для фармавання агульнай ацэнкі якасці выбарчага працэсу.

Падпісана:
1. Claude Altermatt, Swiss Ambassador to Belarus
2. Pavel Buček, Diplomat of the Czech Embassy Minsk, Deputy Head of Mission
3. Didier Canesse, French Ambassador to Belarus
4. Ivan Galat, Diplomat of the Czech Embassy Minsk, 1st secretary
5. Berend de Groot, citizen of the Netherlands, Head of Cooperation, EU Delegation to Belarus
6. Damiano La Verde, Diplomat of the Italian Embassy Minsk, Deputy Head of Mission
7. Kadri Lutt, Diplomat of the Estonian Embassy Minsk, Desk officer-consul
8. Maroš Mitrík, Diplomat of the Embassy of the Slovak republic in Belarus
9. Jakub Muszyński, Counsellor at the Polish Embassy in Minsk
10. Kalvi Noormägi, Diplomat of the Estonian Embassy Minsk, Deputy Head of Mission
11. Erik-Jan van Oosterhout, Chargé d’Affaires of the Embassy Office of the Kingdom of the Netherlands in Belarus
12. Elgars Ozoliņš, citizen of Latvia, Diplomat of the European Union, Deputy Head of Cooperation, EU Delegation to Belarus
13. Alexandre Piquet, Diplomat of the French Embassy to Belarus, 1st Counsellor
14. Konrad Rikardson, Deputy Head of Mission, Embassy of Sweden in Belarus
15. Henrich Sasai, Deputy Head of Mission, Embassy of the Slovak republic in Belarus
16. Evelina Schulz, citizen of Poland and Germany, Diplomat of the European Union, Deputy Head Delegation, EU Delegation to Belarus
17. Lisa Thumwood, Diplomat of the British Embassy Minsk, Deputy Head of Mission/HM Consul
18. Marcin Wnuk, Counsellor at the Polish Embassy in Minsk

Мінск, 13 жніўня 2020 года