Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

ПЭН Грузіі падпісаў заяву салідарнасці з беларускім народам


Фота: ПЭН Грузія
13 жніўня ПЭН Грузіі прыняў заяву па сітуацыі ў Беларусі.

9 жніўня ў Беларусі пачаліся масавыя акцыі пратэсту. Беларускае грамадства выступіла супраць фальсіфікацыі выбараў. Улады спрабуюць падавіць пратэст усімі даступнымі сіламі: міліцыяй, спецслужбамі, якія дзейнічаюць вельмі жорстка. Усе сродкі выражэння абмежаваныя. Паводле звестак СМІ, доступ у Інтэрнэт у краіне таксама абмежаваны.

ПЭН Грузіі выказвае салідарнасць з беларускім народам, які вядзе вырашальную барацьбу супраць дыктатуры. Мы спадзяемся, што воля свабодных людзей пераможа.

ПЭН-Грузія