6 жніўня ў Кіеўскім скверы павінна была праходзіць выстава дадатковай адукацыі, падчас якой была запланаваная канцэртная праграма з прадзяржаўнымі артыстамі. Падчас выступа Віталя Варанка гукарэжысёры Кірыл Галанаў і Уладзь Сакалоўскі, якія былі за пультам і адказвалі за гук, уключылі песню Віктара Цоя “Перемен” і паднялі рукі з белымі стужкамі ў фірмовых жэстах аб’яднанага штаба Святланы Ціханоўскай – кулак і “вікторыю”. Тыя, хто прыйшоў падтрымаць альтэрнатыўную кандыдатку ў сквер, доўга крычалі хлопцам: “Малайцы!”.
Як стала вядома, хлопцам далі па 10 сутак арышту, і хутчэй за ўсё, іх звольняць з працы.
Як падтрымаць Кірыла і Уладзя:
- пералічыць грошы праз Paypal па спасылцы (Пэйпал можа напісаць, што ваша транзакцыя будзе разгледжаная цягам 72 гадзінаў, гэта нармальна, не хвалюйцеся: сістэма правярае некаторыя аплаты, каб пазбегнуць злоўжывання)
- пералічыць сродкі праз ФБ фандрайзінг, дзе можна будзе аплаціць банкаўскай карткай
Таксама выкладаем у публічны доступ калаж з Уладзем і Кірылам, каб вы маглі надрукаваць яго на цішотках ці іншых рэчах. Дызайн: Дзмітры Дзмітрыеў.
Пампуйце!