Цяпер, калі самы надзейны спосаб абараніць сябе і сваіх блізкіх ад каронавіруснай інфекцыі — фізічная адлегласць і хатні карантын, калі кнігарні закрываюцца, а літаратурныя вечарыны і прэзэнтацыі адмененыя, мы, наадварот, скасоўваем дыстанцыю паміж аўтарам і аўдыторыяй.
Запрашаем беларускіх аўтараў (паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў, эсэістаў) запісаць у хатніх абставінах відэа, на якіх яны чытаюць тое новае, што напісалі апошнім часам і чаго не змаглі належным чынам данесці да чытачоў — і даслаць нам.
Таксама запрашаем удзельнікаў праекту начытаць і свае ўлюбёныя творы іншых беларускіх аўтараў — і класікаў, і сучаснікаў. Вашыя выступы будуць апублікаваныя на платформах Радыё Свабода (svaboda.org, YouTube, Soundcloud, інш.).
Аўтары самі выбіраюць тэксты для чытання, рэдактары — для публікацыі. Удзельнікі атрымаюць ганарар.
Фармат
Відэазапіс чытання (на тэлефон або на камеру). Калі няма магчымасці запісаць відэа — зрабіце аўдыёзапіс.
Даўжыня
Ад 10 да 30 хвілін.
Парады
Дзеля лепшай якасці гуку пажадана карыстацца вынасным мікрафонам ці пісаць паралельна аўдыё на дыктафон, іншы тэлефон, мікрафон+кампутар.
Для постпрадукцыі просім даслаць ілюстрацыйны матэрыял — фота аўтара, ілюстрацыі да тэксту.
Куды слаць
Гатовы відэаматэрыял (або аўдыё) і ілюстрацыі дасылайце рэдактару Яну Максімюку (Slack, FB messenger, maksymiukj@rferl.