Мерапрыемства адбудзецца ў Літве. Яно запланавана на канец мая, але дакладная дата будзе вядомая пазней у сувязі з сусветнай сітуацыяй пандэміі.
Тэма InspiredBY 2020: “Адрозненні – гэта пачатак сінэргіі”.
InspiredBY праходзіць у фармаце не-канферэнцыі, а гэта азначае, што большая частка праграмы ствараецца самімі ўдзельнікамі ў працэсе працы ў малых групах. У рамках InspiredBY 2020 будуць абмяркоўвацца наступныя тэмы:
-
Культура і мастацтва
-
Экалогія і урбаністыка (у тым ліку гарадскі і вясковы актывізм)
-
Права чалавека, гендэр і LGBTQ+
-
Актыўная грамадзянская дзейнасць і палітыка
-
Медыя і камунікацыя, IT
-
Сацыяльнае прадпрымальніцтва
InspiredBY служыць напамінам пра тое, што нас шмат, і што актывісты з розных краін і рэгіёнаў, дзякуючы падтрымцы і базе ведаў адзін аднаго, могуць дасягнуць большага поспеху і перамен у сваёй супольнасці.
Дарожныя выдаткі, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі!
Хочаце быць часткай InspiredBY? Запаўняйце заяўку да 5 красавіка (уключна).
Падрабязней пра семінар можна пачытаць на сайце InspiredBY у раздзеле “O INSPIREDBY”. Сачыць за навінамі можна у INSPIRED BY (@inspiredbelarus) і Inspired BY – Home.
Па пытанням удзелу ў праграме можна пісаць на e-mail [email protected]