Дзень нараджэння Асеева: акцыя салідарнасці

Апошняе абнаўленне: 1 кастрычніка 2019
Дзень нараджэння Асеева: акцыя салідарнасці
Сёння дзень нараджэння Станіслава Асеева – украінскага журналіста, сябра Украінскага ПЭНа.

Сёння дзень нараджэння Станіслава Асеева – украінскага журналіста, сябра Украінскага ПЭНа. На 85 Кангрэсе ПЭНаў, які сёлета праходзіць у Маніле, дэлегаты з больш чым пяцідзесяці краінаў сёння распачалі асамблею акцыяй салідарнасці з Асеевым: падняўшы фотаздымкі з ягоным прозвішчам і віншуючы яго з днём нараджэння.

Два гады таму, у чэрвені 2017 у Данецку, на акупаванай тэрыторыі, украінскі пісьменнік і журналіст Станіслаў Асееў быў выкрадзены. Выкрадальнікі – так званае Міністэрства грамадскай бяспекі ДНР – доўга адмаўлялі сваё дачыненне да гэтай справы і толькі праз паўтара месяца пацвердзілі, што журналіст утрымліваецца ў турме па абвінавачванні ў шпіянажы. У мінулым годзе стала вядома, што журналіст абвясціў галадоўку з патрабаваннем свайго вызвалення, але пазней з’явілася інтэрв’ю на канале “Россия 24”, у якім Асееў на камеру прызнае, што займаўся шпіянажам.

Асееву не дазваляюць бачыцца з маці, прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый не маюць магчымасцяў сустрэцца з ім хаця б для таго, каб ацаніць стан яго здароўя. Гэта дае падставы падазраваць, што журналіста катавалі.

У чэрвені Украінскі ПЭН прыняў заяву адносна сітуацыі з Асеевым

Беларускі ПЭН далучаецца да віншавання. Свабоду Станіславу Асееву!

Тэгі ў сацсетках – #FreeAseyev, #speakingintongues #pencongressmanila2019
@penclubua

Дзень нараджэння Асеева: акцыя салідарнасці