Уолт Уітмен – паэт і эсэіст, класік амерыканскай літаратуры, які лічыцца адным з першапачынальнікаў жанру верлібра. Ён атрымаў вядомасць пасля выхаду зборніка «Лісце травы» ў 1855 годзе ў Нью-Ёрку. Многія творы, напісаныя паэтам больш за 150 гадоў таму, дагэтуль гучаць актуальна.
У гэтым годзе, калі адзначаецца 200-годдзе пісьменніка, яго творы прагучалі па-беларуску ў выкананні творчай суполкі “Kroomkuch”. Беларусы, якія жывуць у Нью-Ёрку, вырашылі ўшанаваць юбілей Уітмена чытаннем твораў паэта ў перакладзе на беларускую мову ў суправаджэнні сучаснай джазавай музыкі. Праект быў здзейснены пры падтрымцы Беларускай асветніцкай лігі Амерыкі.
Усе вершы, прачытаныя Ірынай Хадарэнка, Кацярынай Нікіценка, Сержуком Сай, Уладзімірам Косакам і Аляксандрам Хацкевічам, прысвечаны каханню ў самых розных праяўленнях. Пераклады ўсіх агучаных вершаў пісьменніцай і культурол сябрам ПЭН-Цэнтра Ірынай Хадарэнка. Азнаёміцца з вынікамі праекту, можна тут.