25 траўня беларускі пісьменнік, паэт і гісторык Уладзімер Арлоў сустрэнецца з маленькімі чытачамі, іх бацькамі ды ўсімі ахвотнымі ў «Сямейным падворку».
Беларускі пісьменнік, паэт і гісторык Уладзімер Арлоў сустрэнецца з маленькімі чытачамі, іх бацькамі ды ўсімі ахвотнымі ў «Сямейным падворку» (пр. Пераможцаў 27, пам. 359).
Ён прэзентуе кнігу “Айчына: маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, якая перамагла ў сёлетняй Прэміі Цёткі. Таксама ў аўтара можна будзе атрымаць аўтограф. Прыходзьце 25 траўня а 18.00!
Уваход вольны.
Прэмія Цёткі даецца за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне. У гэтым годзе кніга “Айчына: маляўнічая гісторыя” перамагла ў абедзвюх намінацыях. Больш падрабязна пра прэмію – на сайце ciotka.by.