Увечары 21 сакавіка 2017 года, пасля цырымоніі ўручэння літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, на вуліцы Кастрычніцкай людзі ў цывільным схапілі і адвезлі ў невядомым кірунку Алеся Яўдаху.
Увечары 21 сакавіка 2017 года, пасля цырымоніі ўручэння літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, на вуліцы Кастрычніцкай людзі ў цывільным схапілі і адвезлі ў невядомым кірунку Алеся Яўдаху, індывідуальнага прадпрымальніка, які распаўсюджвае беларускамоўныя кнігі.
У той жа вечар быў затрыманы супрацоўнік выдавецтва “Кнігазбор” Міраслаў Лазоўскі. Беларускі ПЭН-цэнтр абураны характарам гэтых затрыманняў і адсутнасцю вычарпальнай інфармацыі пра месцазнаходжанне і прычыны затрымання Алеся Яўдахі і Міраслава Лазоўскага.
Мы патрабуем ад праваахоўных органаў даць прававую ацэнку гэтым падзеям і спадзяемся, што нашы калегі будуць вызваленыя.