• Навiны
  • Публічная лекцыя Андрэя Хадановіча “Як быць паэтам, не прыцягваючы ўвагі санітараў?”

Публічная лекцыя Андрэя Хадановіча “Як быць паэтам, не прыцягваючы ўвагі санітараў?”

Апошняе абнаўленне: 2 сакавіка 2015
Публічная лекцыя Андрэя Хадановіча “Як быць паэтам, не прыцягваючы ўвагі санітараў?”
3 сакавіка (аўторак) у Галерэі Ў (пр. Незалежнасьці, 37А) а 19.00 адбудзецца публічная лекцыя Андрэя Хадановіча “Як быць паэтам, не прыцягваючы ўвагі санітараў?”.

3 сакавіка (аўторак) у Галерэі Ў (пр. Незалежнасьці, 37А) а 19.00 адбудзецца публічная лекцыя Андрэя Хадановіча “Як быць паэтам, не прыцягваючы ўвагі санітараў?”.

Несусьветная лекцыя да Сусьветнага дня пісьменьніка (у пытаньнях і адказах)

1. “Беларуская паэзія робіцца ўсё лепшая. Хутка яе зусім перастануць чытаць”.

2. Паэт у Беларусі большы, чым хто? Ці мае значэньне памер?

3. Ці варта выклікаць хуткую, калі да цябе (да твайго суседа-паэта) прыляцелі анёлы?

4. Курс маладога паэта: ці можна навучыць (навучыцца) натхненьню?

5. Як ненавідзець сьвет, патрабаваць за гэта любові й наракаць на несправядлівасьць? (Паэт і “паэтычныя” паводзіны.)

6. Ці варта пісаць па-руску (ангельску, кітайску), каб хутчэй выдацца ва ўсіх краінах сьвету?

7. Гедройць у руках і нобэль у небе. Як беларускія паэты пішуць раманы?

8. Як паэты ўпадаюць у дзяцінства і (часам) вяртаюцца назад. Зь дзіцячымі кніжкамі.

9. Чаму я ненавіджу паэтычны слэм, але часам ім займаюся?

10. Чаму бяздарныя вершы ў юцьюбах, мп3 і буктрэйлерах выглядаюць яшчэ больш бяздарнымі?

11. Чаму часам лепей перакладаць, чым гаварыць?

12. “Поэтом можешь ты не быть, / А музыкантом быть не можешь”. Паэзія, аўтарская песьня, джаз і рок-н-рол. Ці варта паэту (перакладчыку) займацца музыкай?

13. Як паменей парыцца (піярыцца) усім пералічаным?