26 верасня ў галерэі “Ў” адбудзецца прэзентацыя новага навучальнага года ў Беларускім Калегіюме.
26 верасня ў галерэі “Ў” адбудзецца прэзентацыя новага навучальнага года ў Беларускім Калегіюме.
У праграме:
– бліц-лекцыя Ігара Бабкова “Уводзіны ў Беларускі Калегіюм”;
– выступы кіраўнікоў праекту Ірыны Дубянецкай і Андрэя Казакевіча, куратараў спецыялізацый Валянціна Акудовіча, Максіма Жбанкова і Аляксея Ластоўскага;
– прэзентацыя аўтарскіх майстэрняў Андрэя Хадановіча і Андрэя Лянкевіча;
– студэнты ды выпускнікі БК са сваімі праектамі;
– паэтычны марафон;
– конкурс на лепшы слоган БК;
– нефармальная камунікацыя з выкладчыкамі.
Будуць працаваць кніжны шапік, выстава інтэлектуальных дасягненняў і інфармацыйная пляцоўка для будучых навучэнцаў.
Пры канцы мае адбыцца канцэрт слухачкі БК Паліны Рэспублікі.
Пачатак а 18.30.
Уваход вольны.