Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

У дзень свайго 55-годдзя Сяргей Дубавец прэзентуе новую кнігу


17 верасня ў кнігарні "логвінаЎ" адбудзецца прэзентацыя кнігі Сяргея Дубаўца "Сіні карабель у блакітным моры плыве".

Кнігарня “логвінаЎ” (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37а) запрашае 17 верасня на прэзентацыю новай кнігі Сяргея Дубаўца “Сіні карабель у блакітным моры плыве”.

Літаратурныя коміксы з мантрамі і саўндтрэкам, псеўдафіласофскія барэльефы нашай беднай цывілізацыі, пошукі вечнасці ў гэтым дачасным свеце і ўсё астатняе, чаго няма, не бывае ды не можа быць, — у новай кнізе Сяргея Дубаўца “Сіні карабель у блакітным моры плыве”.

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.