(далей у тэксце – Статут)
І. ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ ІМЯ ФРАНЦІШКА АЛЯХНОВІЧА: АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Арганізатарам прэміі імя Францішка Аляхновіча (далей у тэксце – Прэмія) з’яўляецца Беларускі ПЭН. Сузаснавальнік прэміі і яе інфармацыйны партнёр – беларуская служба карпарацыі «Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода» (далей у тэксце – «Радыё Свабода»). Усе разам далей у тэксце – Аргкамітэт. Аргкамітэт у сваёй дзейнасці кіруецца Статутам і Рэгламентам Прэміі (далей у тэксце – Рэгламент) на бягучы год.
1.2. Мэты Прэміі:
1.2.1. Вызначэнне найлепшых твораў і адзначэнне твораў, напісаных у зняволенні або на тэму зазнанага зняволення;
1.2.2. Прыцягненне ўвагі да творцаў, якія незаконна знаходзяцца ці знаходзіліся ў зняволенні;
1.2.3. Ушанаванне памяці выдатнага літаратурнага творцы Фрацішка Аляхновіча, які таксама пісаў творы ў зняволенні.
1.3. Прэміяй узнагароджваюцца аўтары твораў у галіне прозы, паэзіі або дакументалістыкі, створаных у зняволенні або на тэму зазнанага зняволення.
1.3.1. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу.
1.4. У выпадках, калі ёсць сумневы наконт допуску кнігі на падставе яе жанру, мовы, арыгінальнасці, Каардынатар Прэміі (далей у тэксце – Каардынатар) можа звярнуцца да Журы Прэміі (далей у тэксце – Журы), якое вырашыць, ці адпавядае кніга патрабаванням, прапісаным у Статуце.
1.5. Кніга, якая намінуецца на конкурс Прэміі, мусіць быць напісана паміж 1 студзеня і 31 снежня каляндарнага года, за які быў абвешчаны конкурс Прэміі. Калі кніга, што намінуецца на конкурс Прэміі, выйшла паміж 1 студзеня і 31 снежня каляндарнага года, за які быў абвешчаны конкурс, але з нейкай прычыны не ўдзельнічала ў конкурсе Прэміі, яна можа заяўлена на ўдзел у наступным каляндарным годзе.
1.6. Для ўдзелу ў конкурсе Прэміі адсутнічаюць абмежаванні для аўтараў кніг паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў. Намінуюцца кнігі жывых аўтараў.
1.7. Паводле просьбы намінантаў, са згоды Аргкамітэта, факт намінацыі, перамога, імёны і прозвішчы аўтараў могуць зашыфроўвацца і не раскрывацца публічна. Прозвішчы будуць абвешчаны толькі пасля таго, як гэта стане бяспечна для аўтараў.
1.8. Парадак рэалізацыі конкурсу Прэміі на бягучы год, працэдуры прыёму заявак, а таксама ўзнагароды пераможцам вызначаюцца Рэгламентам, які зацвярджаецца Аргкамітэтам, з’яўляецца Дадаткам № 1 да Статута і можа змяняцца на працягу правядзення конкурсу Прэміі.
1.9. Літаратурная прэмія імя Францішка Аляхновіча не мае грашовага складніка, калі іншае не будзе вызначана Рэгламентам адпаведнага года правядзення Прэміі. Вызначэнне пераможцаў і лаўрэатаў скіраванае на адзначэнне не толькі літаратурнага майстэрства, але і непахіснасці духу, барацьбы за свабоду думкі і выказвання аўтараў, якія пішуць ва ўмовах няволі.
ІІ. ЭТАПЫ ПРЭМІІ
2.1. Конкурс Прэміі складаецца з наступных этапаў:
Першы этап: прыём заявак і кніг Аргкамітэтам на конкурс Прэміі;
Другі этап: праца Журы, вызначэнне лаўрэатаў і пераможцаў Прэміі;
Трэці этап: абвяшчэнне пераможцаў і лаўрэатаў Прэміі.
2.2. Лаўрэаты Прэміі могуць быць намінантамі ў наступных сезонах Прэміі.
2.3. Заяўляць кнігі на конкурс Прэміі ўпаўнаважаны:
а) аўтары заяўленых кніг, рукапісаў;
б) выдавецтвы;
в) сябры Журы;
г) сябры Аргкамітэта;
д) творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ;
е) іншыя фізічныя або юрыдычныя асобы.
2.4. З удзелу ў конкурсе Прэміі выключаюцца кнігі, аўтарамі ці суаўтарамі якіх з’яўляюцца сябры Аргкамітэта, Журы, Каардынатар і/ці асобы, якія маюць дачыненне да падліку галасоў, а таксама асобы, якія маюць дачыненне да кантрольна-рэвізійных органаў арганізатараў.
2.5. Форма і змест заяўкі на конкурс Прэміі, а таксама адрас, на які неабходна дасылаць заяўкі, вызначаны ў Рэгламенце.
2.6. Кніга можа ўдзельнічаць у конкурсе Прэміі толькі са згоды аўтара (усяго аўтарскага калектыву ці яго асобных чальцоў). Пры немагчымасці самастойнай падачы заяўкі праз знаходжанне ў зняволенні гэта могуць зрабіць блізкія сваякі аўтара або іншыя ўпаўнаважаныя асобы.
2.7. У конкурсе Прэміі можа ўдзельнічаць любая колькасць кніг аднаго аўтара.
III. АРГКАМІТЭТ ПРЭМІІ
3.1. Аргкамітэт складаецца са старшыні Беларускага ПЭНа і кіраўніка «Радыё Свабода» (або з іншых прадстаўнікоў гэтых арганізацый, дэлегаваных у Аргкамітэт).
3.2. Аргкамітэт прызначае Каардынатара – асобу, якая каардынуе працу Аргкамітэта, Журы і ўсяго прэміяльнага працэсу. У некаторых выпадках пасада і абавязкі Каардынатара могуць быць падзелены паміж некалькімі асобамі.
3.3. Каардынатар не мае права голасу пры выбары лаўрэата Прэміі. Абавязкі Каардынатара вызначаюцца Дадаткам № 2.
3.4. Перад абвяшчэннем прыёму кніг на конкурс Аргкамітэт зацвярджае Рэгламент на бягучы год.
3.5. Аргкамітэт прымае рашэнні на падставе Статута і Рэгламенту на бягучы год. Наконт пытанняў, не ўрэгуляваных Статутам і Рэгламентам, Аргкамітэт прымае рашэнні, кіруючыся прынцыпам слушнасці, характарам Прэміі і яе падставамі.
3.6. Склад Аргкамітэта можа пашырацца. Новых кандыдатаў у сябры Аргкамітэта могуць прапаноўваць дзейныя сябры Аргкамітэта. Новыя сябры Аргкамітэта прымаюцца толькі кансэнсусам.
3.7. Удзел арганізацыі ў Аргкамітэце можа быць прыпынены паводле ўласнага жадання або ў выпадку абгрунтаванага рашэння Аргкамітэта (рашэнне прымаецца не менш чым ⅔ галасоў ад агульнага колькаснага складу Аргкамітэта).
3.8. Сябры Аргкамітэта абавязаны захоўваць у таямніцы пытанні ходу пасяджэнняў і галасавання Журы.
IV. ЖУРЫ ПРЭМІІ
4.1. Журы Прэміі з’яўляецца Праграмная рада Беларускага ПЭНа, калі іншае не вызначана Рэгламентам Прэміі ў дачыненні да адпаведнага года.
4.2. Працу Журы курыруе Каардынатар у шчыльнай супрацы з Аргкамітэтам.
V. МЕХАНІЗМ ГАЛАСАВАННЯ І ВЫЗНАЧЭННЯ ПЕРАМОЖЦАЎ І ЛАЎРЭАТАЎ
5.1. Журы прымае рашэнні на пасяджэнні адкрытым галасаваннем.
5.2. У выпадку немагчымасці прысутнічаць на пасяджэнні сябра Журы можа прагаласаваць электронна.
5.3. Журы абіраюць пераможца(ў) і лаўрэата(ў) Прэміі. Колькасць пераможцаў і лаўрэатаў не абмежаваная. Журы мае права адзначыць тытуламі ўсіх намінаваных на Прэмію.
5.4. Таямніца галасавання Журы раскрываецца каардынатарам Прэміі толькі Аргкамітэту.
VI. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
6.1. Змены ў Статут уносяцца і зацвярджаюцца Аргкамітэтам. Статут пачынае дзейнічаць з даты зацвярджэння яго Аргкамітэтам.
6.2. Абвяшчэнне пераможцы і лаўрэатаў Прэміі праводзіцца праз публікацыю адпаведнай інфармацыі на сайце і ў сацсетках Беларускага ПЭНа, на сайце і ў сацсетках «Радыё Свабода».