Рэгламент правядзення прэміі імя Францішка Аляхновіча ў 2027 годзе (за творы, напісаныя ў перыяд з 1 кастрычніка 2025 года да 31 снежня 2026 года) 

ДАДАТАК № 1 да Статута
 

РЭГЛАМЕНТ ПРАВЯДЗЕННЯ
ПРЭМІІ ІМЯ ФРАНЦІШКА АЛЯХНОВІЧА
Ў 2027 ГОДЗЕ (за творы, напісаныя ў перыяд з 1 кастрычніка 2025 года да 31 снежня 2026 года) 

  1. Прэміяй узнагароджваюцца аўтар/аўтары арыгінальных дакументальных і мастацкіх твораў у розных літаратурных жанрах (проза, паэзія, драматургія і інш.), напісаных у зняволенні (у тым ліку ўзноўленых аўтарамі пасля знішчэння або канфіскацыі рукапісаў у зняволенні) або на тэму зазнанага аўтарам зняволення.
  2. На разгляд прымаюцца творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і неапублікаваныя. 
  3. Твор, які намінуецца на конкурс Прэміі, мусіць быць напісаны паміж 1 кастрычніка 2025 года і 31 снежня 2026 года. 
  4. Няма абмежаванняў на ўдзел для пераможцаў і лаўрэатаў мінулых гадоў. 
  5. Уладальнікі аўтарскіх правоў захоўваюць аўтарскія правы на свае творы. Дасылаючы творы на конкурс або выказваючы згоду на ўдзел, праваўладальнікі пагаджаюцца з умовамі конкурсу і перадаюць Арганізатару конкурсу неабмежаваныя невыключныя маёмасныя правы на выкарыстанне вокладак і фрагментаў твораў (да пяці старонак) у сувязі з конкурсам без якой-кольвек узнагароды. Самі творы могуць захоўвацца ў архівах конкурсу.
  6. Тэрміны правядзення паасобных этапаў Прэміі вызначаюцца цягам прэміяльнага сезона, інфармацыя пра тэрміны абвяшчаецца на сайце і ў сацсетках Беларускага ПЭНа.
  7. Твор можа ўдзельнічаць у конкурсе Прэміі са згоды аўтара (усяго аўтарскага калектыву ці яго асобных чальцоў). Пры немагчымасці самастойнай падачы заяўкі праз знаходжанне аўтара ў зняволенні гэта могуць зрабіць блізкія сваякі аўтара або іншыя ўпаўнаважаныя асобы.
  8. Паводле просьбы намінантаў, са згоды Арганізатара, імя і прозвішча аўтара, назва твора могуць зашыфроўвацца і не раскрывацца публічна.
  9. З удзелу ў конкурсе Прэміі выключаюцца творы, аўтарамі ці суаўтарамі якіх з’яўляюцца сябры Журы, Каардынатар і/ці асобы, якія маюць дачыненне да падліку галасоў, а таксама асобы, якія маюць дачыненне да кантрольна-рэвізійных органаў арганізатараў.
  10. Літаратурная прэмія імя Францішка Аляхновіча ў 2027 годзе (за творы, напісаныя ў перыяд з 1 кастрычніка 2025 года і 31 снежня 2026) прадугледжвае грашовую ўзнагароду. Сума ўзнагароды вызначаецца Арганізатарам на працягу прэміяльнага сезона. 
  11. Заяўка на Прэмію мусіць утрымліваць наступныя звесткі і матэрыялы:

11.1. Інфармацыя пра намінатара, які вылучае твор на Прэмію: імя, прозвішча ці назва арганізацыі, e-mail, кантакт у месенджары;

11.2. Кароткая творчая біяграфія аўтара (або кожнага з суаўтараў) і кантактныя нумары тэлефонаў, e-mail (або кантакты іх прадстаўнікоў);

11.3. Інфармацыя пра зазнанае аўтарам зняволенне: перыяд (даты і тэрміны) і абставіны зняволення, прычыны пераследу, а таксама звесткі пра тое, ці знаходзіцца аўтар у зняволенні на момант падачы заяўкі;

11.4. Поўная назва, выдавецтва, год выдання, ISBN кнігі або спасылка на публікацыю (калі твор апублікаваны) або назва твора і год напісання (калі твор не апублікаваны);

11.5. Тэкст твора ў электроннай версіі і вокладка (пры наяўнасці).

  1. Заяўкі на конкурс Прэміі неабходна дасылаць, запаўняючы google-форму.
  2. Тэрмін прыняцця заявак заканчваецца 20 студзеня 2027 года да 23:59 беларускага часу. Няпоўныя заяўкі і заяўкі, што паступяць пазней за гэтую дату, прымацца да ўдзелу ў конкурсе Прэміі не будуць.
  3. Творы, атрыманыя для намінавання на Прэмію, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.