Рэгламент правядзення літаратурнай прэміі імя Карласа Шэрмана ў 2025 годзе

ДАДАТАК №1
да Статута
Літаратурнай прэміі
імя Карласа Шэрмана

1. Няма абмежаванняў да ўдзелу для лаўрэатаў мінулых гадоў.

2. Уладальнікі аўтарскіх правоў захоўваюць аўтарскія правы на свае творы. Дасылаючы творы на конкурс або выказваючы згоду на ўдзел, праваўладальнікі пагаджаюцца з умовамі конкурсу і перадаюць Аргкамітэту неабмежаваныя невыключныя маёмасныя правы на выкарыстанне вокладак і фрагментаў твораў у сувязі з конкурсам без якой-кольвек узнагароды. Самі творы могуць захоўвацца ў архівах конкурсу.

3. Тэрміны правядзення паасобных этапаў Прэміі вызначаюцца на працягу прэміяльнага сезона, інфармацыя пра тэрміны абвяшчаецца на сайце і ў сацыяльных сетках Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускага ПЭНа і распаўсюджваецца сярод СМІ.

4. Сума ўзнагароды вызначаецца Аргкамітэтам на працягу прэміяльнага сезона.

5. Кніга можа ўдзельнічаць у конкурсе Прэміі са згоды аўтара (усяго аўтарскага калектыву ці яго асобных чальцоў).

6. Рашэннем Аргкамітэта дзеля бяспекі назва кнігі і імя аўтара, імя сябры Журы могуць быць зашыфраваны.

7. Заяўка на Прэмію мусіць утрымліваць наступнае:

7.1. Карэктна запоўненую і адпраўленую гугл-форму.

7.2. Тэкст кнігі:

– у электронным выглядзе (для папяровых, электронных і аўдыякніг),
– у аўдыя, калі кніга выходзіла ў фармаце аўдыякнігі.

7.3. Выява вокладкі кнігі ў электроннай версіі (фармат jpeg, jpg, png).

8. Заяўкі на конкурс Прэміі неабходна дасылаць:

а) запаўняючы google-форму, спасылка на якую будзе змешчана ў інфармацыі пра абвяшчэнне Прэміі;

б) электронныя асобнікі кніг або аўдыякніг і выявы вокладак мусяць быць дасланы на адрас электроннай пошты [email protected] , з пазнакай у тэме “Прэмія Шэрмана”, імені і прозвішча аўтара, назвы кнігі.

9. Тэрмін прыняцця заявак заканчваецца датай, вызначанай у інфармацыі пра абвяшчэнне Прэміі. У абгрунтаваных выпадках тэрмін прыняцця заявак можа быць працягнуты. На вызначаную дату (да 23:59 беларускага часу) усе заяўкі мусяць быць атрыманы Аргкамітэтам. Няпоўныя заяўкі і заяўкі, якія паступяць пазней за гэтую дату, прымацца да ўдзелу ў конкурсе Прэміі не будуць.

10. Кнігі, атрыманыя для намінавання на Прэмію, не рэцэнзуюцца.

Статут літаратурнай прэміі імя Карласа Шэрмана