ДАДАТАК № 1
да Статута
прэміі імя Францішка Аляхновіча – 2024
РЭГЛАМЕНТ ПРАВЯДЗЕННЯ
ПРЭМІІ ІМЯ ФРАНЦІШКА АЛЯХНОВІЧА
Ў 2024 ГОДЗЕ
1. Няма абмежаванняў на ўдзел для лаўрэатаў мінулых гадоў.
2. Уладальнікі аўтарскіх правоў захоўваюць аўтарскія правы на свае творы. Дасылаючы творы і рукапісы на конкурс або выказваючы згоду на ўдзел, праваўладальнікі пагаджаюцца з умовамі конкурсу і перадаюць Аргкамітэту конкурсу неабмежаваныя невыключныя маёмасныя правы на выкарыстанне вокладак і фрагментаў твораў (да пяці старонак) у сувязі з конкурсам без якой-кольвек узнагароды. Самі творы могуць захоўвацца ў архівах конкурсу.
3. Тэрміны правядзення паасобных этапаў Прэміі вызначаюцца цягам прэміяльнага сезону, інфармацыя пра тэрміны абвяшчаецца на сайце і ў сацсетках Беларускага ПЭНа, «Радыё Свабода» і распаўсюджваецца сярод СМІ.
4. Кніга можа ўдзельнічаць у конкурсе Прэміі са згоды аўтара (усяго аўтарскага калектыву ці яго асобных чальцоў), або блізкага сваяка, або іншай упаўнаважанай ім асобы (у выпадку, калі аўтар знаходзіцца ў зняволенні).
5. Паводле просьбы намінантаў, са згоды Аргкамітэта, імя і прозвішча аўтара, назва кнігі могуць зашыфроўвацца і не раскрывацца публічна.
6. З удзелу ў конкурсе Прэміі выключаюцца кнігі, аўтарамі ці суаўтарамі якіх з’яўляюцца сябры Аргкамітэта, Журы, Каардынатар і/ці асобы, якія маюць дачыненне да падліку галасоў, а таксама асобы, якія маюць дачыненне да кантрольна-рэвізійных органаў арганізатараў.
7. Заяўка на Прэмію мусіць утрымліваць наступныя звесткі і матэрыялы:
7.1. інфармацыя пра намінатара, які вылучае кнігу на Прэмію: імя, прозвішча ці назва арганізацыі, кантактныя нумары тэлефонаў, e-mail, кантакт у Telegram;
7.2. кароткая творчая біяграфія аўтара (або кожнага з суаўтараў) і кантактныя нумары тэлефонаў, e-mail (або кантакты іх прадстаўнікоў);
7.3. Поўная назва, выдавецтва, год выдання і ISBN кнігі (калі кніга выдадзена) або назва рукапісу;
7.4. Тэкст кнігі ў электроннай версіі;
8. Заяўкі на конкурс Прэміі неабходна дасылаць:
а) запаўняючы google-форму, спасылка на якую будзе змешчана ў інфармацыі пра абвяшчэнне Прэміі;
б) электронныя асобнікі кніг або рукапісы мусяць быць дасланы на адрас электроннай пошты ludzislova@penbelarus.org, з пазнакай у тэме «прэмія Аляхновіча 2024»;
9. Тэрмін прыняцця заявак заканчваецца датай, вызначанай у інфармацыі пра абвяшчэнне Прэміі. У абгрунтаваных выпадках тэрмін прыняцця заявак можа быць працягнуты. На вызначаную дату (да 23:59 беларускага часу) усе заяўкі мусяць быць атрыманы Аргкамітэтам. Няпоўныя заяўкі і заяўкі, што паступяць пазней за гэтую дату, прымацца да ўдзелу ў конкурсе Прэміі не будуць.
10. Кнігі, атрыманыя для намінавання на Прэмію, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.