
Запрашаем на вэбінар па аўтарскім праве!
Да Міжнароднага дня кнігі і аўтарскага права (23 красавіка) Беларускі ПЭН разам з экспертамі з «WKB Lawyers» падрыхтавалі для вас падарунак – вэбінар, прысвечаны ключавым аспектам аўтарскага права ў літаратурнай сферы (польскае і еўрапейскае прававое рэгуляванне).
Дата і час: 23 красавіка 2025 года, 16:00 польскага часу (працягласць – каля 2 гадзін).
Фармат: анлайн; удзел бясплатны.
Мовы: вэбінар пройдзе на польскай мове з каментарамі па-беларуску.
Планаваныя пытанні для разгляду: рэгуляванне аўтарскага права ў Польшчы і Еўропе; якія правы маюць аўтары, перакладчыкі, дызайнеры вокладак; якія істотныя ўмовы варта ўключаць у дамовы; у чым розніца паміж выключнымі і невыключнымі правамі; што такое роялці і як яго прапісаць у дамове; як збалансаваць інтарэсы выдавецтва і аўтара; добрыя практыкі юрыдычных адносін у кніжнай сферы і іншыя практычныя аспекты.
Спікеркі:
- Паўліна Масьляк-Стэпнікоўска (дарадца, адвакатка) – экспертка ў галіне аўтарскага права і інтэлектуальнай маёмасці, мае шырокі досвед працы з выдавецтвамі (мова: польская).
- Ганна Маціеўская (юрыстка, кіруе Усходнім аддзелам) – экспертка ў карпаратыўным і міграцыйным праве, актывістка, вядомая сваёй юрыдычнай падтрымкай інтарэсаў беларусаў за мяжой (мова: беларуская).
Каго мы запрашаем далучыцца:
- беларускія выдавецтвы;
- беларускіх аўтараў, перакладчыкаў, карэктараў, рэдактараў, дызайнераў вокладак;
- прадстаўнікоў арганізацый з літаратурнай сферы;
- усіх, каго цікавіць аўтарскае права і кніжная сфера!
Рэгістрацыя: каб далучыцца да вэбінара, зарэгіструйцеся праз гэтую Google-форму да 21 красавіка. Пытанні, датычныя тэмы вэбінара, можна пакінуць праз форму рэгістрацыі (да 11 красавіка, каб мы паспелі перадаць іх эксперткам).
Пра «WKB Lawyers»:
«WKB Lawyers» – польская незалежная юрыдычная фірма, кансультуе кліентаў у розных галінах бізнесу і права, у тым ліку ў галіне інтэлектуальнай маёмасці і аўтарскага права. Практыкуе міжнародны падыход, мае вопыт у трансгранічных пытаннях, выдатна арыентуецца ў мясцовым рынку.