• Навiны
  • Дар’я Хмяльніцкая (выйшла на волю 12.12.2024)

Дар’я Хмяльніцкая (выйшла на волю 12.12.2024)

Апошняе абнаўленне: 12 лістапада 2024
Дар’я Хмяльніцкая (выйшла на волю 12.12.2024)

Дар’я Хмяльніцкая – літаратарка, перакладчыца з кітайскай на беларускую мову, аўтарка блога «Кніжны Цмок» @knizhnycmok (апошняя публікацыя – 13 траўня 2023 года)

Скончыла філфак БДУ па спецыяльнасці «ўсходняя філалогія», працавала настаўніцай беларускамоўнай гімназіі № 23 у Мінску.

У 2023 годзе заняла другое месца на конкурсе «Зярцала слоў» у катэгорыі «мастацкі пераклад кітайскай прозы на беларускую мову».

Затрымана ў 2023 годзе.

Судовы разгляд крымінальнай  справы пачаўся 22 красавіка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Дар’ю Хмяльніцкую абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх), ч. 2 арт. 361.3 (вярбоўка, навучанне, іншая падрыхтоўка ці выкарыстанне беларусаў для ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці).

26 чэрвеня 2024 года стаў вядомы вынік суда над Дар’яй Хмяльніцкай: 5 гадоў і 6 месяцаў ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд вынесены 29 красавіка 2024 года паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 361-3 КК (вярбоўка, навучанне, іншая падрыхтоўка або выкарыстанне грамадзян Рэспублікі Беларусь або асоб, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, асоб без грамадзянства для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці).

Паводле інфармацыі Dissidentby 12 снежня 2024 года выйшла на волю па памілаванні.