Беларускі ПЭН далучаецца да заявы PEN International адносна экстрадыцыі Андрэя Гнёта.
24 чэрвеня 2024 г.: беларускаму рэжысёру і журналісту Андрэю Гнёту пагражае прымусовая рэпатрыяцыя ў Беларусь, дзе, верагодна, ён будзе падвергнуты адвольным затрыманням і катаванням. Арыштаваны па прыбыцці ў Бялград у кастрычніку 2023 года па сфабрыкаваных абвінавачваннях ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, Гнёт быў змешчаны пад хатні арышт у чэрвені 2024 года пасля таго, як Вярхоўны суд Сербіі вынес рашэнне аб яго экстрадыцыі. Рашэнне па яго скарзе чакаецца.
У адпаведнасці з міжнародным правам Сербія абавязана не дэпартаваць, не высылаць, не вяртаць і не экстрадаваць ніводнага чалавека ў краіну, дзе яму пагражаюць сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, уключаючы катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання. Сербскія ўлады павінны ў тэрміновым парадку спыніць экстрадыцыю Гнёта ў Беларусь і неадкладна вызваліць яго.
ПРЫМІЦЕ ЎДЗЕЛ
Адвакацыя
Просім накіраваць звароты да ўладаў Сербіі з заклікам:
- Спыніць экстрадыцыю Андрэя Гніота ў Беларусь і неадкладна вызваліць яго;
- Забяспечыць належнае медыцынскае абслугоўванне да вызвалення з-пад хатняга арышту.
Звароты дасылайце на адрас:
Aleksandar Vučić
Пасада: Прэзідэнт Рэспублікі Сербіі
Адрас электроннай пошты: [email protected]
Miloš Vučević
Пасада: кіраўнік урада Рэспублікі Сербія
Адрас электроннай пошты: [email protected]
Maja Popović
Пасада: міністр юстыцыі Рэспублікі Сербія
Адрас электроннай пошты: [email protected]
Ivica Dačić
Пасада: міністр унутраных спраў Рэспублікі Сербія
Адрас электроннай пошты: [email protected]
Адпраўце копіі ў амбасаду Сербіі ў сваёй краіне. Адрасы амбасад можна знайсці тут.
Калі ласка, звярніцеся да вашага Міністэрства замежных спраў і дыпламатычных прадстаўнікоў у Сербіі, заклікаючы іх падняць справу Андрэя Гнёта на двухбаковых форумах.
*** Калі ласка, дасылайце звароты неадкладна. Удакладняйце ў PEN International, калі адпраўляеце звароты пасля 24 жніўня 2024 ггода. ***
Інфармацыйная дзейнасць
Сябры ПЭНа заахвочваюцца:
- Публікаваць артыкулы і меркаванні ў нацыянальнай ці мясцовай прэсе, якая асвятляе справу Андрэя Гнёта;
- Дзяліцца інфармацыяй пра Андрэя Гнёта і адвакацыйную дзейнасць праз сацыяльныя сеткі.
Калі ласка, інфармуйце нас аб вашай дзейнасці. Паведамленні можна дасылаць Аўрэліі Донда, кіраўніцы аддзела Еўропы і Цэнтральнай Азіі PEN International: [email protected]
Салідарнасць
Пасланні салідарнасці з Андрэем Гнётам можна дасылаць сюды.