• Навiны
  • Рэгламент правядзення літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай у 2025 годзе

Рэгламент правядзення літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай у 2025 годзе

Апошняе абнаўленне: 22 студзеня 2025
Рэгламент правядзення літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай у 2025 годзе

ДАДАТАК № 1

да Статута
Літаратурнай прэміі
імя Наталлі Арсенневай

 

РЭГЛАМЕНТ ПРАВЯДЗЕННЯ

ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ ІМЯ НАТАЛЛІ АРСЕННЕВАЙ

 У 2025 ГОДЗЕ

1. Няма абмежаванняў да ўдзелу для лаўрэатаў мінулых гадоў. 

2. Уладальнікі аўтарскіх правоў захоўваюць аўтарскія правы на свае творы. Дасылаючы творы на конкурс або выказваючы згоду на ўдзел, праваўладальнікі пагаджаюцца з умовамі конкурсу і перадаюць Аргкамітэту неабмежаваныя невыключныя маёмасныя правы на выкарыстанне вокладак і фрагментаў твораў (да пяці старонак) у сувязі з конкурсам без якой-кольвек узнагароды. Самі творы могуць захоўвацца ў архівах конкурсу.

3. Тэрміны правядзення паасобных этапаў Прэміі вызначаюцца на працягу прэміяльнага сезона, інфармацыя пра тэрміны абвяшчаецца на сайце і ў сацыяльных сетках Беларускага ПЭНа, Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і распаўсюджваецца сярод СМІ.

4. Сума ўзнагароды вызначаецца Аргкамітэтам на працягу прэміяльнага сезона.

5. Кніга можа ўдзельнічаць у конкурсе Прэміі са згоды аўтара (усяго аўтарскага калектыву ці яго асобных чальцоў). 

6. Паводле просьбы намінантаў, са згоды Аргкамітэта, факт намінацыі, трапляння кнігі ў Доўгі і Кароткі спіс, перамога могуць зашыфроўвацца і не раскрывацца публічна.

7. Заяўка на Прэмію мусіць утрымліваць наступныя звесткі і матэрыялы:

7.1. інфармацыя пра намінатара, які вылучае кнігу на Прэмію: імя, прозвішча ці назва арганізацыі, кантактныя нумары тэлефонаў, e-mail, кантакт у Telegram;

7.2. кароткая творчая біяграфія аўтара (або кожнага з суаўтараў) і кантактныя нумары тэлефонаў, e-mail;

7.3. Поўная назва, выдавецтва, месца, год выдання і ISBN кнігі;

7.4. Тэкст кнігі:
– у папяровым выглядзе – ад 2 да 7 асобнікаў (або, калі з абгрунтаваных прычын перадача папяровай версіі не магчымая, тэкст кнігі ў электронным фармаце);
– у электронным выглядзе, калі кніга выходзіла толькі ў электронным фармаце;
– у аўдыя, калі кніга выходзіла толькі ў фармаце аўдыякнігі.

7.5. Выява вокладкі кнігі ў электроннай версіі (фармат jpeg, jpg, png).

8. Заяўкі на конкурс Прэміі неабходна дасылаць:

а) запаўняючы google-форму, спасылка на якую будзе змешчана ў інфармацыі пра абвяшчэнне Прэміі;

б) электронныя асобнікі кніг або аўдыякніг і выявы вокладак мусяць быць дасланы на адрас электроннай пошты ludzislova@penbelarus.org, з пазнакай у тэме імені і прозвішча аўтара, назвы кнігі.

9. Тэрмін прыняцця заявак заканчваецца датай, вызначанай у інфармацыі пра абвяшчэнне Прэміі. У абгрунтаваных выпадках тэрмін прыняцця заявак можа быць працягнуты. На вызначаную дату (да 23:59 беларускага часу) усе заяўкі мусяць быць атрыманы Аргкамітэтам. Няпоўныя заяўкі і заяўкі, якія паступяць пазней за гэтую дату, прымацца да ўдзелу ў конкурсе Прэміі не будуць.

10. Кнігі, атрыманыя для намінавання на Прэмію, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.