• Заявы
  • Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

Апошняе абнаўленне: 8 снежня 2023
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

8 снежня 2023 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.),  адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

Уладзімір Раманоўскі асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт.368 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі; 

Дзмітрый Пашын асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт.368 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі; 

Наталля Маркушэнка адвольна абвінавачана па арт 130 КК ў распальванні варажнечы па нацыянальнай прыкмеце за каментарый, які які змяшчаў слова “рашысты” і змешчана пад варту.

Вадзім Гусеў асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт.368 КК да аднаго году і 3 месяцам пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі; 

Алег Кекух асуджаны па арт 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да трох гадоў абмяжавання волі, пакаранне заменена на пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі; 

Яўген Шулюк асуджаны за паклёп на А.Лукашэнку па арт 367 КК да двух гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;

Кацярына Джыг змешчана пад варту па арт. 361, 367, 368 КК за заклікі да санкцый, паклёп на А.Лукашэнку і яго абразу;

Валерый Тацын асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт.368 КК да аднаго году пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандр Смірноў асуджаны па арт. 339 і 370 КК за некалькі сарваных дзяржаўных сцягаў да аднаго году і 6 месяцам пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Ігар Неміровіч асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт.368 КК да аднаго году пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандр Кандрацьеў асуджаны па арт. 370 КК за сарваны дзяржаўны сцяг да аднаго году пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

неадкладна вызваліць палітвязняў Уладзіміра Раманоўсага, Дзмітрыя Пашына, Наталлю Маркушэнка, Вадзіма Гусева, Алега Кекуха, Яўгена Шулюка, Кацярыну Джыг, Валерыя Тацына, Аляксандра Смірнова, Ігара Неміровіча, Аляксандра Кандрацьева і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх;

прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы;

неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

Lawtrend;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі ПЭН