True Story Award 2024 абвяшчае прыём заявак

Апошняе абнаўленне: 2 лістапада 2023
True Story Award 2024 абвяшчае прыём заявак

Прэмія шукае найлепшыя гісторыі з усяго свету, што асвятляюць мясцовыя падзеі з розных пунктаў гледжання.

Арганізатары прапануюць:
– запрашэнне на фестываль у Берне
– прыз за першае месца – 25 000 швейцарскіх франкаў
– прыз за другое месца – 15 000 швейцарскіх франкаў
– прыз за трэцяе месца – 10 000 швейцарскіх франкаў

Прыём заявак будзе доўжыцца да 5 лістапада 2023 года. Прымацца тэксты, апублікаваныя з 1 верасня 2022 года да 30 верасня 2023 года.

Умовы ўдзелу:

На True Story Award 2024 могуць намінавацца рэпартажы з усіх краін свету, апублікаваныя з 1 верасня 2022 года да 30 верасня 2023 года ў штодзённых і штотыднёвых газетах, часопісах або ў анлайн-медыя.

Аб’ём тэкстаў – ад 15 000 да 85 000 знакаў (разам з прабеламі).
Не могуць удзельнічаць другасныя публікацыі, кніжныя публікацыі і рукапісы.
Не могуць удзельнічаць візуальныя і аўдыявізуальныя працы.
Не могуць удзельнічаць эсэ, біяграфіі і гістарычная дакументальная проза.
Тэксты могуць быць дасланыя аўтарамі ці рэдактарамі.
Фактам падачы заяўкі аўтары пацвярджаюць, што іх праца сапраўды ўяўляе сабой расследаванне рэальных падзей і адпавядае прафесійным стандартам журналістыкі.

У выпадку намінацыі аўтары дазваляюць арганізатарам прэміі перакласці і апублікаваць іх тэксты па-англійску на вэб-сайце www.truestoryaward.org, а таксама па-нямецку ў штогадовым фестывальным выданні.