
Сярод выпускнікоў Школы – Павел Анціпаў, Ганна Комар, Антон Рудак, Крысціна Бандурына і многія іншыя аўтары, якія пасля яскрава дэбютавалі ў друку і працягваюць сваю літаратурную кар’еру.
Заняткі будуць праводзіцца па суботах, удзельнічаць можна з любога пункта свету, а студэнты і студэнткі Школы будуць мець магчымасць вучыцца ў беларускіх літаратараў і літаратарак ды практыкаваць свае навыкі.
Удзельнікаў і ўдзельніц чакаюць заняткі і майстар-класы ад прафесіяналаў літаратуры:
– Андрэй Хадановіч
– Марына Казлоўская
– Віктар Жыбуль
– Ульяна Верына
Праграма навучання разлічана на 5 месяцаў, пачынаючы з лістапада 2023 года і заканчваючы ў траўні 2024 года.
Падача заявак доўжыцца да 28 кастрычніка ўключна.
🔗 Падрабязней пра правілы афармлення заяўкі можна пачытаць тут: https://bellit.info/roznaje/shkola-maladoha-pismjennika-abvjashchaje-novy-nabor.html