«Dissolution»: конкурс літаратурных твораў, прысвечаных кліматычнаму крызісу

Апошняе абнаўленне: 11 кастрычніка 2023
«Dissolution»: конкурс літаратурных твораў, прысвечаных кліматычнаму крызісу

Праект арганізаваны Бергенскім міжнародным літаратурным фестывалем разам з даследчым праектам «Climate Narratives» Бергенскага ўніверсітэта.

▪️ Найлепшыя працы будуць апублікаваныя на старонках «Climate Narratives» і «LitFestBergen»;
▪️ Найлепшыя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне на майстар-клас;
▪️ Пры жаданні ваш твор можа быць выкарыстаны ў рамках даследчага праекта «Climate Narratives».

  • Патрабаванні:

    Эсэ не можа быць даўжэйшым за 1700 слоў, вершы – за 700 слоў;
    Вашыя творы не могуць быць апублікаваныя да пачатку конкурсу;
    Заяўкі прымаюцца на англійскай мове;
    Узрост удзельнікаў – ад 18 да 25 гадоў.

Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае 2000 еўра.
Дэдлайн: 15 кастрычніка.

Дадатковую інфармацыю пра конкурс можна знайсці па спасылцы: https://www.litfestbergen.no/en/litfestbergen-2023/essay/writing-competition-dissolution/