Архіў фемінісцкага пісьма «Расцяжэнне» разам з літаратурным зінам «Фігуры» адкрываюць набор на лабараторыю дэкаланіяльнага фем-пісьма.
Прыём заявак: да 11/09/2023 23:59 па Менску.
Старт лабараторыі: 17/09/2023. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень, у нядзелю, 13:00-15:00 па Менскім часе. Усяго плануецца 14 сустрэч.
Чаму будзе прысвечана лабараторыя?
Мы будзем абмяркоўваць пытанні мовы і культуры, уплыву імперый на гістарычную памяць, захаванне і рэфлексію над сямейнымі наратывамі — і, вядома, пісаць мастацкія і нон-фікшан тэксты. Нас цікавіць Беларусь, яе мовы і культуры ў самым шырокім сэнсе. Мы прапануем крытычна асэнсаваць беларускую сучаснасць і мінулае — і ўявіць радыкальную будучыню.
Хто можа паўдзельнічаць у лабараторыі?
Гэтая лабараторыя для жанчын, транс і небінарных людзей з Беларусі, якія хочуць напісаць тэксты, звязаныя з фемінісцкай ці дэкаланіяльнай оптыкай. Мы запрашаем літаратар:ак, якія працуюць у любых формах і жанрах.
Як пабудаваны працэс?
На лабараторыі мы прапануем пазнаёміцца з досведам пісьменн:іц і паэт:ак, якія ўжо распрацоўваюць фемінісцкае і дэкаланіяльнае пісьмо. Мы будзем сустракацца з аўтар:камі з Беларусі, а таксама з Цэнтральнай Азіі і Каўказа.
Больш падрабязнай інфармацыі на сайце: https://rasciajenne.com/.
Падаць заяўку можна па спасылцы: https://rasciajenne.com/form.
Вельмі раем азнаёміцца з інфармацыяй пра лабараторыю, перад тым як дасылаць заяўку, бо арганізатары прымаюць заяўкі на конкурснай аснове!