Людзі Слова ў няволі (31)
Пошук

Мікіта Найдзёнаў


Паэт, музыка, перакладчык, аўтар зборніка паэзіі «Развітанцы» (Мінск: Кнігазбор, 2016), былы фронтмен гурта «Hurma», аўтар шэрагу песень для розных выканаўцаў.

У 2007 годзе –  пераможца моладзевага конкурсу «Дні беларускай і шведскай паэзіі» ў Пінску.

У 2015 годзе – лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» за вершы ў часопісе «Дзеяслоў».

У 2016 годзе за зборнік паэзіі «Развітанцы» быў намінаваны на прэмію «Дэбют».

Пераклаў на беларускую мову 16 песняў «The Beatles».

26 красавіка 2023 года праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што з сакавіка 2023 года Мікіта Найдзёнаў утрымліваецца ў следчай турме № 8 у Жодзіне.

Паводле папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінаваны арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў у 2020 годзе.

Адрас для ліставання: Мікіту Найдзёнаву, следчая турма № 8, вул. Савецкая, 22а, 222163, г. Жодзіна.