Вацлаў Арэшка

Апошняе абнаўленне: 25 студзеня 2023
Вацлаў Арэшка
Культуролаг, рэдактар.

Нарадзіўся 18 студзеня 1955 года ў Свярдлоўску.

Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «тэатразнаўства», працаваў у Тэатры юнага гледача, у Нацыянальным мастацкім музеі, выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, распрацаваў праграму новага навучальнага курса «Гісторыя і тэорыя культуры Беларусі», перакладаў са старапольскай мовы творы беларускага барока, вёў раздзел кніжных і камп’ютарных рэцэнзій у «Нашай ніве».

Друкаваўся ў часопісах «Спадчына», «Arche», «pARTisan», пэўны час рэдагаваў электронны сайт-архіў «Вытокі». Выступаў як актывіст ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў», ініцыяваў стварэнне «Кнігі гонару Курапатаў» у памяць пра ахвяр рэпрэсій. Рэдагаваў бюлетэнь прафсаюзаў РЭП.

Затрыманы 19 красавіка 2022 года.

25 лістапада 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме пачаўся суд над лідарамі прафсаюзаў РЭП, сярод якіх быў Вацлаў Арэшка.

Падсудных абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 361.1 Крымінальнага кодэкса(удзел у экстрэмісцкім фарміраванні); ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі); ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне сацыяльнай варожасці); ч. 1 арт. 361.1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні); ч. 3 арт. 361.1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім).

Невядома, паводле якіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса асуджаны, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд, вынесены 5 студзеня 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе: 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

3 красавіка 2023 года ў Вярхоўным судзе судовая калегія  разгледзела апеляцыйную скаргу і вырашыла пакінуць яе без задавальнення, а прысуд – без змен.

У траўні 2023 года стала вядома, што Вацлава Арэшку перавялі ў ПК № 17.

5 траўня 2023 года ён уключаны ў спіс «экстрэмістаў».

Адрас для ліставання: Вячаславу Міхайлавічу Арэшку, ПК № 17, вул. 1-я Заводская, 8, 213004, г. Шклоў, Магілёўская вобласць.

Трэба вучыцца смяяцца з сябе: гутарка з Вацлавам Арэшкам