Беларускі ПЭН:
- выказвае рашучы пратэст супраць агрэсіі Расіі ў дачыненні Украіны, а таксама супраць выкарыстання Беларусі як саюзніка ў гэтых гвалтоўных наступах (Беларусь – не Расія. Беларусы супраць вайны);
- патрабуе неадкладнага вываду расійскіх войскаў як з тэрыторыі Украіны (уключна з акупаванымі тэрыторыямі так званых ДНР і ЛНР, а таксама – Крыма), так і з тэрыторыі Беларусі.
- выказвае безумоўную салідарнасць з украінскім народам і захапляецца мужнасцю ўкраінцаў і іх гатоўнасцю адстойваць сваю незалежнасць і краіну.
Наша сэрца сёння з Украінай і ўкраінцамі.
Слава Украіне! Героям слава!