Статут літаратурнай прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў

(далей па тэксце – Статут Прэміі)

І. ПРЭМІЯ

1.1. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва “Viartańnie, Асацыяцыя “Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў” і Беларускі ПЭН (усе разам далей у тэксце – Аргкамітэт). Аргкамітэт у сваёй дзейнасці кіруецца Статутам (далей у тэксце – Статут) і Рэгламентам Прэміі на бягучы год.

1.2. Прэмія прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшую аўтарскую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей.

1.3. У кожнай намінацыі вызначаецца адзін пераможца. У выпадку калектыўнага аўтарства прэмія дзеліцца між усімі аўтарамі або ілюстратарамі – у залежнасці ад намінацыі кнігі-пераможцы.

1.3.1. Прэмія ў намінацыі “Найлепшая дзіцячая кніга” ўручаецца незалежна ад роду літаратуры (проза, паэзія, драматургія) аўтару арыгінальнай беларускай кнігі.

1.3.2. Прэмія ў намінацыі “Мастацкае афармленне” ўручаецца мастаку-ілюстратару кнігі.

1.3.3. Журы мае права прысудзіць дадатковую прэмію адметнай кнізе, што не адпавядае крытэрыям галоўнай намінацыі (напрыклад, найлепшай перакладной кнізе, коміксу, падручніку, нон-фікшн і пад.).

1.4. Кніга павінна быць выдадзеная ў папяровым альбо электронным выглядзе ўпершыню. Таксама ў конкурсе ў намінацыі “Найлепшая дзіцячая кніга” могуць удзельнічаць аўдыякнігі.

1.5. Выдадзенай упершыню лічыцца кніга, больш за 50% зместу якой апублікавана ўпершыню.

1.6. Кніга, якая намінуецца на конкурс Прэміі, павінна быць выдадзеная ў папяровым або электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня каляндарнага года, за які быў абвешчаны конкурс Прэміі. Калі кніга, якая намінуецца на конкурс Прэміі, выйшла паміж 1 студзеня і 31 снежня каляндарнага года, за які быў абвешчаны конкурс, але з нейкай прычыны не была пададзеная на Прэмію, то яна можа падавацца ў наступным каляндарным годзе.

1.7. Для ўдзелу ў конкурсе Прэміі адсутнічаюць абмежаванні для перакладчыкаў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў.

1.8. Парадак рэалізацыі конкурсу Прэміі на бягучы год, працэдуры прыёму заявак вызначаюцца Рэгламентам Прэміі, які зацвярджаецца Аргкамітэтам Прэміі, з’яўляецца Дадаткам №1 да Статута і можа змяняцца на працягу правядзення конкурсу Прэміі.

1.9. Канчатковае рашэнне аб прыняцці кнігі да разгляду ў прэміі (вызначэнне, ці адпавядае кніга паняццю “літаратура для дзяцей і падлеткаў”) прымае журы.

ІІ. КОНКУРС

2.1. Конкурс складаецца з некалькіх этапаў:

1 этап: збор заявак;

2 этап: абвяшчэнне поўнага спісу кніг, прынятых да ўдзелу ў конкурсе;

4 этап: журы вызначае кароткі спіс (яго абвяшчэнне);

5 этап: журы вызначае пераможцу ў кожнай з намінацыяў, абвяшчэнне пераможцаў і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання.

2.2. Пераможца ў любой з намінацыяў можа ўдзельнічаць у конкурсе ў любых намінацыях у наступных сезонах.

2.3. Заяўляць кнігі на конкурс упаўнаважаныя:

а) выдавецтвы;

б) аргкамітэт прэміі;

в) члены журы;

г) сам аўтар(-ка) або мастак(-чка).

Іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы таксама могуць падаваць заяўкі. Аргкамітэт можа адмовіць або прыняць дадзеную прапанову.

2.4. Калі аўтар або мастак у адзін год выдаў некалькі кніг, да ўдзелу ў конкурсе можа быць прынятая кожная кніга.

2.5. У конкурсе не ўдзельнічаюць творы сябраў Журы, сябраў Аргкамітэту і каардынатара Прэміі.

2.6. Рашэннем Аргкамітэта дзеля бяспекі назва кнігі і імя аўтара, імя сябры Журы могуць быць зашыфраваны.

2.7. Кніга можа ўдзельнічаць у конкурсе Прэміі са згоды аўтара (усяго аўтарскага калектыву ці яго асобных чальцоў).

III. АРГКАМІТЭТ ПРЭМІІ

3.1. Аргкамітэт складаецца з прадстаўнікоў арганізацый-заснавальнікаў прэміі, дэлегаваных у Аргкамітэт.

3.2. Аргкамітэт прызначае Каардынатара – асобу, якая каардынуе працу Аргкамітэта, Журы і ўсяго прэміяльнага працэсу. У некаторых выпадках пасада і абавязкі Каардынатара могуць быць падзелены паміж некалькімі асобамі.

3.3. Каардынатар не мае права голасу пры выбары лаўрэата Прэміі.

3.4. Аргкамітэт прымае рашэнні на падставе Статута і Рэгламенту на бягучы год. Наконт пытанняў, не ўрэгуляваных Статутам і Рэгламентам, Аргкамітэт прымае рашэнні, кіруючыся прынцыпам слушнасці, характарам Прэміі і яе падставамі.

3.5. Склад Аргкамітэта можа пашырацца. Новых кандыдатаў у сябры Аргкамітэта могуць прапаноўваць дзейныя сябры Аргкамітэта. Новыя сябры Аргкамітэта прымаюцца толькі кансэнсусам.

3.6. Сяброўства арганізацыі ў Аргкамітэце можа быць прыпынена паводле ўласнага жадання або ў выпадку абгрунтаванага рашэння Аргкамітэта (рашэнне аб гэтым прымаецца не менш чым ⅔ галасоў ад агульнага колькаснага складу Аргкамітэта).

3.7. Сябры Аргкамітэта абавязаны захоўваць у таямніцы пытанні ходу пасяджэнняў і галасавання Журы.

IV. ЖУРЫ ПРЭМІ

4.1. Колькасць сябраў Журы кожны год вызначаецца Аргкамітэтам.

4.2. Сябры Журы прызначаюцца Аргкамітэтам.

4.3. Сябры  Аргкамітэта не маюць права абірацца ў Журы.

4.4. Працу Журы курыруе Каардынатар у шчыльнай супрацы з Аргкамітэтам.

4.5. Сяброўства ў Журы заканчваецца а) з уручэннем узнагароды, б) калі сябра Журы не мае фізічнай магчымасці выконваць свае абавязкі далей, в) у выніку парушэння Статута, г) калі сябра Журы падае афіцыйную пісьмовую адмову на адрас Аргкамітэта. У гэтым выпадку Аргкамітэт можа прызначыць новага сябра Журы.

V. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ СЯБРАЎ ЖУРЫ

5.1. Сябры Журы абавязаны прачытаць усе кнігі, прынятыя да ўдзелу ў конкурсе Прэміі, і прысутнічаць на пасяджэннях Журы.

5.3. Кожны з сябраў Журы абавязаны зацвердзіць Поўны і Кароткі спіс кніг, якія прэтэндуюць на прэмію, лаўрэатаў прэміі ў адпаведнасці з працэдурамі, прынятымі Статутам.

5.4. Сябры Журы абавязаны захоўваць у таямніцы пытанні ходу пасяджэнняў, галасаванняў і абмеркаванняў. Сябры Журы абавязаны захоўваць у таямніцы прынятыя падчас пасяджэнняў рашэнні да моманту іх афіцыйнага абвяшчэння.

5.5. Сябры Журы абавязаны не перадаваць нікому перасланых ім электронных версій кніг або аўдыякніг, пададзеных на конкурс Прэміі.

5.6. Сябры Журы прымаюць рашэнні на пасяджэннях на падставе Статута і Рэгламента Прэміі.

5.7. Паводле пытанняў, не ўрэгуляваных Статутам і Рэгламентам, Журы прымае рашэнні згодна з уласным меркаваннем, кіруючыся прынцыпамі слушнасці, характарам Прэміі і яе падставамі. У выпадку, калі рашэнне Журы відавочна пярэчыць Статуту і Рэгламенту, Аргкамітэт можа скасаваць рашэнне Журы.

5.8. Абмеркаванні Журы падчас пасяджэнняў і прынятыя рашэнні фіксуюцца ў пратаколах пасяджэнняў.

5.9. Для вырашэння спрэчных пытанняў сябры Журы могуць ініцыяваць скліканне дадатковага пасяджэння Журы і прадстаўнікоў Аргкамітэта. За прыняцце рашэння пра дадатковае пасяджэнне мусяць прагаласаваць мінімум двое сябраў Журы.

5.10. Прысутнасць сябраў Журы на пасяджэннях Журы можа адбывацца ў фармаце відэа- або аўдыяканферэнцый. У выключных выпадках сябра Журы, які не мае магчымасці прыняць удзел у пасяджэнні, можа даць Каардынатару пісьмова свае прапановы, у адпаведнасці з мэтай і прадметам пасяджэння.

У выпадку адсутнасці сябры Журы на двух пасяджэннях Аргкамітэт можа прыняць рашэнне пра выключэнне са складу Журы.

VI. МЕХАНІЗМ ФАРМАВАННЯ ПОЎНАГА, КАРОТКАГА СПІСУ І ВЫБАРУ ПЕРАМОЖЦАЎ

6.1. Сябры журы прымаюць рашэнні па ўсіх пытаннях калегіяльна, кансэнсусам, у выніку абмеркавання кніг-намінантаў.

VII. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

7.1. Змены ў Статут уносяцца і зацвярджаюцца Аргкамітэтам. Статут пачынае дзейнічаць з даты зацвярджэння яго Аргкамітэтам.

Рэгламент правядзення літаратурнай прэміі Цёткі ў 2025 годзе