Рэгламент правядзення прэміі імя Францішка Багушэвіча ў 2025 годзе

ДАДАТАК № 1

да Статута прэміі
імя Францішка Багушэвіча

1. Няма абмежаванняў да ўдзелу для лаўрэатаў мінулых гадоў. 

2. Уладальнікі аўтарскіх правоў захоўваюць аўтарскія правы на свае творы. Дасылаючы творы на конкурс або выказваючы згоду на ўдзел, праваўладальнікі пагаджаюцца з умовамі конкурсу і перадаюць Арганізатару неабмежаваныя невыключныя маёмасныя правы на выкарыстанне вокладак і фрагментаў твораў у сувязі з конкурсам без якой-кольвек узнагароды. Самі творы могуць захоўвацца ў архівах конкурсу.

3. Тэрміны правядзення паасобных этапаў Прэміі вызначаюцца на працягу прэміяльнага сезона, інфармацыя пра тэрміны абвяшчаецца на сайце і ў сацыяльных сетках Беларускага ПЭНа і распаўсюджваецца сярод СМІ.

4. Сума ўзнагароды вызначаецца Арганізатарам на працягу прэміяльнага сезона.

5. Твор можа ўдзельнічаць у конкурсе Прэміі са згоды аўтара (усяго аўтарскага калектыву ці яго асобных удзельнікаў). 

6. Паводле просьбы намінантаў і са згоды Арганізатара факт намінацыі, удзел і перамога могуць зашыфроўвацца і не раскрывацца публічна.

7. Заяўка на Прэмію мусіць утрымліваць наступныя звесткі і матэрыялы:

7.1. Інфармацыя пра намінатара, які вылучае твор на Прэмію: імя, прозвішча, кантактныя нумары тэлефонаў, e-mail, кантакт у Telegram/Signal/WhatsApp;

7.2. Кароткая творчая біяграфія аўтара (або кожнага з суаўтараў) і кантактныя нумары тэлефонаў, e-mail;

7.3. Для кніг:

    • поўная назва, выдавецтва, месца, год выдання і ISBN кнігі;
    • тэкст кнігі:
      — у папяровым выглядзе – ад 2 да 7 асобнікаў (або, калі з абгрунтаваных прычын перадача папяровай версіі не магчымая, тэкст кнігі ў электронным фармаце);
      — у электронным выглядзе, калі кніга выходзіла толькі ў электронным фармаце;
      — у аўдыя, калі кніга выходзіла толькі ў фармаце аўдыякнігі;
    • выява вокладкі кнігі ў электроннай версіі (фармат jpeg, jpg, png).

7.4. Для артыкулаў у медыя, падкастаў, кіно, асобных відэа і відэацыклаў і іншых твораў:

    • поўная назва, месца апублікавання, год публікацыі;
    • спасылка на твор, калі ён знаходзіцца ў публічнай прасторы, або запіс, калі доступ да прагляду/праслухоўвання твора абмежаваны;
    • застаўка (вокладка) твора (фармат jpeg, jpg, png).

8. Заяўкі на конкурс Прэміі неабходна дасылаць:

а) запаўняючы google-форму, спасылка на якую будзе змешчана ў інфармацыі пра абвяшчэнне Прэміі;

б) у выпадку тэхнічных праблем неабходна даслаць электронныя версіі твораў і выявы заставак (вокладак) на адрас электроннай пошты ludzislova@penbelarus.org з пазнакай у тэме імені і прозвішча аўтара, назвы твора.

9. Тэрмін прыняцця заявак заканчваецца датай, пазначанай у інфармацыі пра абвяшчэнне Прэміі. У абгрунтаваных выпадках тэрмін прыняцця заявак можа быць працягнуты. На вызначаную дату (да 23:59 беларускага часу) усе заяўкі мусяць быць атрыманы Арганізатарам. Няпоўныя заяўкі і заяўкі, якія паступяць пазней за гэтую дату, прымацца да ўдзелу ў конкурсе Прэміі не будуць.

10. Творы, атрыманыя для намінавання на Прэмію, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. 

Статут прэміі імя Францішка Багушэвіча