Засталося для таго, каб запоўніць форму для увахода ў журы.
Рада Беларускага ПЭН-цэнтра фарміруе аргкамітэт, які рэгіструе сяброў журы і намінантаў, падлічвае галасы. Аргкамітэт бярэ на сябе і інфармацыйную падтрымку “Кнігі году”.
Журы па кожнай з намінацыяў складаецца асобна. Кожны пісьменнік, у якога нядаўна выходзілі афіцыйныя кнігі з ISBN, мае права ўвайсці ў склад “вялікага” журы ў сваёй намінацыі. Літаратары, якія выдалі кнігу ў год, за які даецца прэмія, маюць права ўдзельнічаць у “малым” журы, якое вызначае пераможцу асобна ад “вялікага” журы.
Для таго, каб увайсці ў журы, пісьменніку трэба было да 31 сакавіка 2015 запоўніць адпаведную форму.
На канчатковую ацэнку можа паўплываць кожны сябра журы, а па сутнасці – любы беларускі літаратар. Галасаванне адбываецца так: cябра журы называе аргкамітэту тры найбольш вартыя,на яго думку, кнігі ў той намінацыі, якую ён судзіць, аргкамітэт жа з гэтых “троек” складае поўны спіс прэтэндэнтаў на прэмію і дасылае яго журы. З атрыманага спісу сябра журы выбірае трох сваіх пераможцаў. Сумарны рэйтынг потым вызначае пераможцу.
Інфармацыя па першым месцы ад кожнага сябра журы публікуецца на старонцы прэміі.
Уручэнне адбываецца на сядзібе Беларускага ПЭН-цэнтра. Прэмія мае сімвалічнае значэнне: пераможца адзначаецца дыпломам, іншых узнагарод не прадугледжана.
Па арганізацыйных пытаннях можна пісаць на электронны адрас: [email protected] ці звяртацца ў ПЭН-цэнтр прыватна альбо па тэлефоне: +375 17 284 88 34.