«Ты дома» – мікрагрант для культурніцкіх і літаратурных ініцыятыў

Апошняе абнаўленне: 12 кастрычніка 2023
«Ты дома» – мікрагрант для культурніцкіх і літаратурных ініцыятыў

Мigrart_waw_pl і Strefa WolnoSłowa абвясцілі набор на праект падтрымкі «Ты дома» для тых, хто нядаўна пераехаў у Польшчу.

Праект спрыяе мастацкім і культурніцкім/грамадскім ініцыятывам.

Калі вы займаецеся творчай дзейнасцю (паэзіяй, пісьменніцтвам, тэатрам, кіно, фатаграфіяй, музыкай, танцамі) і хочаце зладзіць імпрэзы або стварыць супольнасць – гэты праект для вас.

Прапанаваныя ініцыятывы могуць здзяйсняцца ў выглядзе разавых культурніцкіх/грамадскіх імпрэзаў, быць пачатковай стадыяй больш маштабнага праекта, пачынаць новыя або працягваць ранейшыя ініцыятывы культурнай/грамадскай дзейнасці, распачатыя да вашага прыезду ў Польшчу, і ажыццяўляцца індывідуальна або супольна.

Удзельнікі праекта атрымаюць мікрагрант 3000 злотых і магчымасць прыняць удзел у семінарах выхаднога дня, прысвечаных стварэнню і развіццю праектаў.

Заяўкі прымаюцца да 22 кастрычніка 2023 года.
Каманда Strefa WolnoSłowa абвесціць вынікі 31 кастрычніка.
Падаць заяўку і даведацца больш пра праект можна па спасылцы.