8 красавіка 2015
Прэмія Гедройца: Касцюкевіч і Клінаў у Гародні
Чарговая з цыклу “Сустрэч з Гедройцам”, у межах якіх прызёры прэміі імя Ежы Гедройца выступаюць у абласных цэнтрах Беларусі, адбылася 7 красавіка ў Гародні ў галерэі “Крыга”. У імпрэзе, якую арганізаваў Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы і якая прайшла пад нязменным лозунгам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, узялі ўдзел першы лаўрэат прэміі Павел Касцюкевіч і леташні прызёр Артур Клінаў. Вёў вечарыну Андрэй Хадановіч.