29 чэрвеня 2023 г.
У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:
Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:
Вадзім Говін асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Юрый Паўлючык асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А.Лукашэнкі па арт. 369, 368 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Яўген Кушнараў асуджаны за паклёп на А.Лукашэнка па арт.367 КК, знявагу дзяржаўных сімвалаў па арт 370 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Алег Ягоранкаў асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Павел Янчук асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Аляксандр Хомчанка асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Канстанцін Ступнікаў змешчаны пад варту па арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі;
Вольга Мацко змешчаны пад варту па арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі;
Сяргей Луферэнка асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А.Лукашэнкі па арт. 369, 368 КК, паклёп на А.Лукашэнка, за знявагу дзяржаўных сімвалаў па арт 370 КК да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:
Неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Говіна, Юрыя Паўлючыка, Яўгена Кушнарава, Алега Ягоранкава, Паўла Янчука, Аляксандра Хомчанку, Канстанціна Ступнікава, Вольгу Мацко, Сяргея Луферэнку і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
- Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
- Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Праваабарончы цэнтр “Вясна”