Людзі Слова ў няволі (28)
Пошук

Людзі Слова – літаратары, перакладчыкі і даследчыкі літаратуры, публіцысты, інтэлектуалы, а таксама тыя, хто стварае і пашырае культуру, бароніць слова і яго майстроў.

30 кастрычніка 2021

Аляксандр Фядута

Літаратар, рэдактар, журналіст, перакладчык, літаратуразнаўца (доктар габілітаваны гуманітарных навук у спецыяльнасці «Літаратуразнаўства»), выдавец, палітычны аналітык.
29 кастрычніка 2021

Алесь (Аляксей) Мінаў (вымушана пакінуў краіну)

Паэт, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
28 кастрычніка 2021

Алесь Бяляцкі

Літаратуразнаўца, даследчык гісторыі беларускай літаратуры, эсэіст, праваабаронца.
27 кастрычніка 2021

Святлана Купрэева (вызваленая 12 кастрычніка 2021)

Паэтка, удзельніца ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, дачка беларускага пісьменніка Міколы Купрэева і мовазнаўцы, выкладчыцы Інстытута ўдасканалення настаўнікаў Таццяны Гаўрыс.