Людзі Слова – літаратары, перакладчыкі і даследчыкі літаратуры, публіцысты, інтэлектуалы, а таксама тыя, хто стварае і пашырае культуру, бароніць слова і яго майстроў.
9 лістапада 2021
Мікола Дзядок
Аўтар кнігі «Фарбы паралельнага свету», блогер, аўтар газеты «Новы час», актывіст анархічнага руху.
8 лістапада 2021
Максім Знак
Адвакат, сябра Каардынацыйнай Рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу, паэт, бард.
7 лістапада 2021
Ксенія Сырамалот
Паэтка, студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, спецыяльнасць «Сацыяльныя камунікацыі», прэс-сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў, валанцёрка Праваабарончага цэнтра «Вясна».
6 лістапада 2021
Кацярына Андрэева (сапр. Кацярына Андрэеўна Бахвалава)
Журналістка, аўтарка дакументальнай кнігі.
5 лістапада 2021
Ігнат Сідорчык
Рэжысёр, акцёр і паэт, арганізатар паэтычных вечарын.
4 лістапада 2021
Ігар Аліневіч
Аўтар кнігі «Еду ў Магадан», публіцыст, актывіст анархісцкага руху.
3 лістапада 2021
Ганна Важнік
Паэтка, выкладчыца музыкі. З 2012 года піша вершы на беларускай і рускай мовах. Удзельніца паэтычных фестываляў.
2 лістапада 2021
Андрэй Скурко
Аўтар газеты «Наша Ніва» і часопіса «Наша гісторыя», а таксама вандроўных нататак, казак, вершаў, сцэнароў коміксаў для дзіцячых выданняў.
1 лістапада 2021
Андрэй Пачобут (Andrzej Poczobut)
Эсэіст, журналіст, публіцыст, блогер, паэт, аўтар песень, музыка.
31 кастрычніка 2021
Андрэй Аляксандраў
Журналіст, медыяменеджар, паэт, аўтар тэкстаў песень.