10 жніўня 2021
“Ведаў і быў гатовы”. Агляд беларускай культуры падчас грамадска-палітычнага крызісу: 2-8 жніўня 2021
“Іх кайданы і нянавісць разаб'юцца аб нашы танцы, песні і смех”.
Марыя Калеснікава
3 жніўня 2021
“Калі ідзеш праз пекла, нельга спыняцца”. Агляд беларускай культуры падчас грамадска-палітычнага крызісу: 26 ліпеня-1 жніўня 2021
"ленты
на стволах и ветках
помогают не сбиться
с пути
платьице
красное в белом окне
не один уже месяц
сохнет и сохнет
помогает
в пути"
Дзмітры Строцаў
27 ліпеня 2021
“У турме ты толькі пасажыр”. Агляд беларускай культуры падчас грамадска-палітычнага крызісу: 19-25 ліпеня
“Гэта сапраўды вельмі страшна – імкліва губляць каштоўнасці, перш за ўсё, у галіне права, якія чалавецтва выпакутавала цягам сваёй гісторыі. Я б ніводнаму чалавеку не пажадала апынуцца пасярод дзікунскага свята беззаконня”. Сабіна Брыло
20 ліпеня 2021
“Выціскаць з сябе раба, па кроплі”. Агляд беларускай культуры падчас грамадска-палітычнага крызісу: 12-18 ліпеня
Быць сумленным чалавекам, любіць сваю краіну і людзей, развіваць культуру і падтрымліваць найвышэйшыя каштоўнасці – гуманізм, узаемававагу, свабоду – не злачынства, а гонар. І мы ганарымся.
13 ліпеня 2021
“Мы заўсёды будзем наперадзе”. Агляд беларускай культуры падчас грамадска-палітычнага крызісу: 5-11 ліпеня
“Нельга выціснуць з нас нашу культуру. Таму што ў яе аснове заўсёды нашы глыбінныя, першародныя ўяўленні пра дабро і зло. Усё тое, што аднойчы прыйшло да нас з дотыкам матчыных рук, з голасам бацькі, з першымі казкамі ды песнямі, і засталося назаўжды. Наўрад ці можна зраўнаваць гэта з асфальтам. А чым цямней, тым больш прыкметным і яскравым становіцца святло, на якое мы немінуча выйдзем”. Уладзімір Пугач
6 ліпеня 2021
“Ты не чакай – прачнуўся і ідзі…” Беларуская культура падчас грамадска-палітычнага крызісу: выпуск 39
Культура не ведае межаў. Уяўленне не ведае межаў. Патрэба ў выказванні меркавання і ў свабодзе творчасці не павінна абмяжоўвацца ні ў якім разе. Сцены, выбудаваныя страхам, агрэсіяй, тэрорам, найперш аддзяляюць людзей ад саміх сябе і ад іншых людзей. За сценамі не бывае лета.
29 чэрвеня 2021
“Ты ўдыхаеш на поўныя грудзі, а паветра няма”. Беларуская культура падчас грамадска-палітычнага крызісу: выпуск 38
Што дапамагае нам не здавацца? Нашая зямля і тое добрае, моцнае, што мы атрымалі ў спадчыну. Салідарнасць і непахіснае імкненне будаваць лепшае жыццё тут, дома. Азіраешся – а за спінаю выпаленая глеба, але мы ратуем сваю Беларусь, захоўваючы ў сабе, па часцінцы, і аднойчы складзем іх, каб атрымалася цэлае.
21 чэрвеня 2021
«Я вытрымаю…» Беларуская культура падчас грамадска-палітычнага крызісу: выпуск 37
“У чарговы раз збярэм сябе ў купку, разгарнем плечы, уздымем галовы і зробім чарговы крок наперад. Бо кожны учынак і кожны крок – гэта крок у будычыню. У лепшую будучыню нашай краіны і кожнага з нас”. Аксана Колб, рэдактарка “Новага Часу”
15 чэрвеня 2021
“Мы вернем тое, што ў нас забралі”. Беларуская культура падчас грамадска-палітычнага крызісу: выпуск 36
Метафарай гэтага тыдня няхай будзе цытата з ліста Аляксандра Рэзніка, палітзняволенага: “Нядаўна на шпацыры бачыў дзьмухаўцы. Яны змаглі прарасці на маленечкім лапіку зямлі праз бетон…”
8 чэрвеня 2021
“Гісторыю на Акрэсціна не пасадзіш”. Беларуская культура падчас грамадска-палітычнага крызісу: выпуск 35
“Калі адчуеш, што агонь ужо не сагрэе, калі вада замест праўды намывае толькі глею, калі паветрам дыхаць ты ўжо не мусіш, памятай: ты быў і застаешся дрэвам Беларусі…”
(Belaroots, “Аднакарэнныя”)