Пошук

Як падтрымаць ПЭН-цэнтр

Падтрымка працы Беларускага ПЭН-цэнтра шчыра вітаецца! Ахвяраванне можна зрабіць наступным чынам:

1. Заплаціць банкаўскай карткай праз інтэрнэт 

 

 

Існуе два віды плацяжоў:

  1. сяброўскія складкі, якія выплочваюцца адзін раз на год сябрамі арганізацыі і складаюць 1,5 базавыя велічыні  – 43,50 BYN. Гэта мінімальна рэкамендаваная велічыня ўнёскаў: калі ў некага з вас ёсць магчымасць заплаціць большую суму, вы маеце поўнае права гэта зрабіць);
  2. добраахвотныя ахвяраванні – калі вы хочаце падтрымаць дзейнасць арганізацыі.
    Вы можаце падтрымаць: прэміі (прэмія імя Алеся Адамовіча, прэмія імя Міхала Анемпадыстава, прэмія імя Наталлі Арсенневай, прэмія імя Францішка Аляхновіча, прэмія імя Францішка Багушэвіча, прэмія імя Ежы Гедройца, прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, прэмія імя Карласа Шэрмана, прэмія Цёткі), літаратурныя праекты (перакладчыцкая майстэрня, школа крэатыўнага пісьма “Літара”, праект “Аўдыётэка”, фестываль “Прадмова”, вандроўны фэст Караткевіча), праваабарончую дзейнасць, а таксама можаце пакінуць ахвяраванні на падтрымку бягучай дзейнасці арганізацыі.

Абярыце частату падтрымкі (разава ці штомесячна),  суму падтрымкі, запоўніце палі: імя, прозвішча, e-mail. Пасля націсніце кнопку «Падтрымаць» – вы пяройдзеце на спецыяльную абароненую старонку аплаты працэсінгавай сістэмы bePaid.

На старонцы аплаты будзе пазначана сума плацяжа. Для аплаты вам необходна ўвесці дадзеныя вашай карткі і пацвердзіць плацёж, націснуўшы кнопку «Аплаціць». Калі вашая картка падтрымлівае тэхналогію 3-D Secure, сістэмай вам будзе прапанавана прайсці стандартную аднахвілінную працэдуру праверкі ўладальніка карткі на старонцы вашага банка (банка, які выдаў вашу карту).

Звяртаем вашу ўвагу, што пасля правядзення плацяжу на пазначаны вамі электронны адрас прыйдзе пацвярджэнне аплаты. Просім вас захоўваць дадзеныя аплат.

Мы прымаем плацяжы па банкаўскіх картках: Visa, Visa Electron, MasterCard,  Maestro, Белкарт (па гэтай спасылцы можна азнаёміцца з апісаннем спосаба аплаты банкаўскай карткай Белкарт).

Важна! Аплата ахвяраванняў і складак праз модуль на сайце дасяжная толькі праз плацёжныя карткі, якія былі выпушчаныя ў Рэспубліцы Беларусь.

Вяртанне ўплочаных грашовых сродкаў не ажыццяўляецца.

Плацяжы па банкаўскіх картках ажыццяўляюцца праз сістэму электронных плацяжоў bePaid. Плацежная старонка сістэмы bePaid адказвае ўсім патрабаванням бяспекі перадачы дадзеных (PCI DSS Level 1). Усе канфідэнцыйныя дадзеныя захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе і максімальна ўстойлівыя да ўзлому. Доступ да аўтарызацыйных старонак ажыццяўляецца з выкарыстаннем пратаколу, які забяспечвае бяспечную перадачу дадзеных у інтэрнэцe (SSL / TLS).

2. Пералічыць грошы на рахунак

РГА “БЕЛАРУСКІ ПЭН-ЦЭНТР”
Юрыдычны адрас: 220012, г. Мінск, зав. Калінінградскі, д.8, пам. 2H
УНП 100264987
Разліковы рахунак: BY37ALFA30152576890010270000 в BYN у ЗАТ ‘Альфа-Банк’, BIC: ALFABY2X

Дабрачынны рахунак: BY29ALFA31352576890020270000 у BYN у ЗАТ ‘Альфа-Банк’, BIC: ALFABY2X
Прызначэнне плацяжу — ахвяраванне.

3. Падтрымаць праз АРІП

 

 

 

 

 

 

 

АРІП – Плацяжы – Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні – Нацыянальна-культурніцкія арганізацыі – Беларускі ПЭН-цэнтр – Унёскі.

4. Звязацца з сакратарамі і перадаць ахвяраванне: [email protected]