Даведка:Рэгістрацыя – 11.08.1992
Ліквідацыя – 20.08.2021
Рашэнне прынята: Вярхоўны суд РБ
Суддзя: І. В. Калеснік
Асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Фонд імя Льва Сапегі" накіроўвала сваю дзейнасць на актывістаў грамадскіх арганізацый, палітычных партый, грамадскіх рухаў і ініцыятыў; студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, школьных настаўнікаў, навукоўцаў –
гісторыкаў, юрыстаў, эканамістаў, філолагаў, сацыёлагаў, эколагаў і супрацоўнікаў устаноў культуры, а таксама дэпутатаў Саветаў і спецыялістаў выканкамаў. Арганізацыя займалася падтрымкай культурна-гістарычных мерапрыемстваў, друку навукова-гістарычных і культурніцкіх выданняў і ўласнае выданне падобнай літаратуры (кнігі, брашуры, календары, плакаты і г.д.). Захаваннем культурных традыцый і гістарычнай спадчыны. Правядзеннем фальклорна-гістарычных святаў, навукова-гістарычных чытанняў, гісторыка-культурных канферэнцый, культурніцкіх фестываляў і выставаў, семінараў, трэнінгаў, стажыровак, экспертнай дзейнасці і кансалтынгу.Дзякуй Фонду імя Льва Сапегі за: - Падрыхтоўку і выданне двух графічных каляровых альбомаў з партрэтамі: "Дзеячы гісторыі Беларусі" (у т.л. Вялікія князі – Міндоўг, Гедзімін, Альгерд, Кейстут, Ягайла і Вітаўт, выбітныя ваяры – Канстанцін Астрожскі і Юрый Радзівіл "Геркулес", канцлеры ВКЛ – Мікалай Радзівіл "Чорны", Астафій Валовіч і Леў Сапега, вялікі князь і кароль Жыгімонт ІІ Аўгуст і яго жонка – каралева Барбара Радзівіл, нацыянальныя героі – Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі і г.д.) і "Дзеячы культуры Беларусі" (у т.л. Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі, Сымон Будны і Васіль Цяпінскі, Сімеон Полацкі і Мялецій Сматрыцкі, Ілля Капіевіч і Казімір Семяновіч, Міхал Казімір Агінскі і Адам Міцкевіч і г.д.).
Сёння гэтыя партрэты змешчаны ва ўсіх падручніках для школ, гімназій і ліцэяў.
- Падрыхтоўку і выданне шэрагу навукова-папулярных даследаванняў пра канцлера ВКЛ Льва Сапегу.
- Дапамогу ў падрыхтоўцы і выданні кнігі Анатоля Цітова "Геральдыка Беларусі".
- Падрыхтоўку і правядзенне міжнароднай навуковай канферэнцыі "Релігійная талеранцыя ў Беларусі".
- Спрыянне ўсталяванню помніка Льву Сапегу ў Слоніме і ў Астроўне.
- Спрыянне рэалізацыі праектаў пашырэння грамадзянскага ўдзелу на мясцовым узроўні ў межах праграмы TANDEM:
- "Нявесцін камень" і "Стварэнне музея, прысвечанага аб'екту ЮНЕСКА – Дуга Струвэ" ў Ашмянскім р-не,
- "Вяртанне да вытокаў" у Слонімскім р-не,
- "Аднаўленне культурнай каштоўнасці – парка ХІХ ст." у Жлобінскім р-не,
- "Аднаўленне гістарычнага парка "Бяльмонт" у Браслаўскім р-не ды шмат інш.