10 лістапада 2014
12 лістапада адкрываецца Месяц польскай літаратуры
Пачынаючы з 12 лістапада адзін-два разы ў тыдзень на розных культурных пляцоўках беларускай сталіцы будуць адбывацца літаратурныя, музычныя, гістарычныя, мастацкія і тэатральныя імпрэзы з удзелам літаратараў, гісторыкаў, музыкаў і акцёраў з Польшчы і Беларусі.
3 лістапада 2014
Працягваецца прыём твораў на Прэмію імя Францішка Аляхновіча
Прэмія імя Францішка Аляхновіча ўручаецца за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.
31 кастрычніка 2014
Паэт Антон Рудак 3 лістапада прэзентуе свой дэбютны зборнік
У серыі «Пункт адліку» выйшла дэбютная кніга Антона Рудака — першага ўдзельніка Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні.
26 кастрычніка 2014
Рада Беларускага ПЭН-цэнтра занепакоеная зрывам прэзентацыі кнігі Віктара Марціновіча
Рада Беларускага ПЭН-цэнтра лічыць перашкоды літаратурнаму працэсу непрымальнымі.
22 кастрычніка 2014
Прэмія Гедройца: адкрыўся новы сезон
Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску абвяшчаюць новы сезон Прэміі Гедройца.
18 кастрычніка 2014
Кнігу Ігара Бабкова назвалі найлепшым усходнееўрапейскім раманам
Пісьменнік атрымаў літаратурную прэмію Вышаградскай групы.
16 кастрычніка 2014
У Беларусі з’явілася новая non-fiction прэмія
У сучаснай Беларусі існуе патрэба падтрымкі і развіцця непрыдуманай літаратуры, яе аўтараў і выдавецкага працэсу. Для спрыяння вырашэнню гэтых задач засноўваецца Прэмія імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў.
15 кастрычніка 2014
Лаўрэатам Букераўскай прэміі стаў аўстралійскі пісьменнік Рычард Флэнаган
Аўстралійскі пісьменнік Рычард Флэнаган стаў лаўрэатам Букераўскай прэміі-2014 (Man Booker Prize) за раман «Вузкая дарога на далёкі поўнач» (The Narrow Road To The Deep North).
9 кастрычніка 2014
Нобелеўскую прэмію па літаратуры сёлета атрымаў Патрык Мадыяно
Французскі пісьменнік быў уганараваны "за мастацтва памяці, дзякуючы якому ён выявіў самыя неверагодныя чалавечыя лёсы і раскрыў жыццёвы свет чалавека падчас акупацыі".
8 кастрычніка 2014
У ПЭН-цэнтры адбыўся круглы стол па смяротным пакаранні
Удзел у круглым стале ўзялі літаратары — сябры Беларускага ПЭН-цэнтра, праваабаронцы, паслы Чэхіі, Балгарыі і Вялікабрытаніі, а таксама чэшскі палітык Карэл Шварцэнберг і апостальскі нунцый Клаўдзіа Гуджэроці.