Менавіта такімі сталі беларускія вясна-лета 2020 з іх пандэміяй, палітычнымі рэпрэсіямі і чаканнем перамен.
Літаратары, выкладчыкі, блогеры, даследчыкі і перакладчыкі паэзіі, а найперш проста неабыякавыя грамадзяне краіны Беларусь, разважаюць пра выклікі сённяшняга дня, дзеляцца думкамі і эмоцыямі, чытаюць свае і чужыя вершы, у якіх рэфлексуе, спадзяецца, шукае водгуку і паразумення нашае тут і цяпер.
Удзельнічаюць Стась Карпаў, Таня Светашова, Ганна Севярынец, Дзмітрый Строцаў і Андрэй Хадановіч.
Чытанні адбудуцца на анлайн у сацсетках і Youtube Беларускага ПЭН-цэнтра пры падтрымцы грамадскай кампаніі “Зробім лепш 2020”.