Людзі Слова ў няволі (31)
Пошук

Творчая кухня з Сяргеем Дубаўцом


21 ліпеня а 19:00 запрашаем на чарговы выпуск “Творчай кухні”. Гэтым разам нашым героем стане пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец.
Мы пагаворым з Сяргеем пра тое, як прыдумляць і рэдагаваць кнігі, распытаем, адкуль прыходзяць ідэі (напрыклад, кніга галасоў паводле цяперашніх стрымаў “Радыё Свабода”).
 
Таксама Сяргей распавядзе пра пераклад кнігі Станіслава Шумскага «У бітвах і вязніцах». Гэта кніга ўспамінаў нашага земляка пра жыццё ў Беларусі ў першай палове пазамінулага стагоддзя. Сяргей пачытае фрагменты з яе.
 
“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.