Людзі Слова ў няволі (28)
Пошук

Творчая кухня з Ганнай Янкутай


23 чэрвеня а 19-й гадзіне у сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё” пройдзе традыцыйны выпуск “Творчай кухні”. Гераіняй анлайн эфіру стане перакладчыца і пісьменніца Ганна Янкута.

Ганна раскажа пра тое, як зрабілася пісьменніцай для дзяцей, пра кнігі, галоўны герой якіх Кот на імя Шпрот. Натуральна, увагай не будзе абмінутая перакладчыцкая дзейнасць Ганны і апошнія некалькі кніг у ейным перакладзе. Таксама абмяркуем разам лёс часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. Ганна пачытае ўрывак з кнігі “Пыха і перадузятасць” Джэйн Остэн, вершы Георга Гайма.

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзяляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.