Людзі Слова ў няволі (28)
Пошук

Творчая кухня з Дзмітрыем Строцавым


Вяртаемся на нашую ўтульную кухню!

Пасля невялікага перапынку праект “Творчая кухня” працягвае запрашаць гасцей! 1 верасня (аўторак) а 19.00 адбудзецца эфір з Дзмітрыем Строцавым.

Дзмітры Строцаў – паэт, выдавец, куратар культурнага праекта “Мінская школа”. У аўторак абмяркуем з Дзмітрыем ягоную наступную кнігу, якая рыхтуецца да друку, паразмаўляем пра вершы як рэфлексіі падзей у Беларусі, распытаем пра літаратурныя імпрэзы ва ўмовах каронавіруса і абмежаванай свабоды слова.

Глядзець трансляцыю можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё” і на Youtube.

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.

Фота: Леанід Селеменаў