Мы пагутарым пра пераклады Алесі і пра тое, як перакладчыцкая праца ўплывае на напісанне ўласных тэкстаў (сёлета ў аўтаркі выйшаў паэтычны зборнік «Расамаха»).
Алеся пачытае пераклады вершаў шведскага паэта Вернэра Аспенстрэма, адзін зборнік якога перакладчыца выдала летась і яшчэ два – плануе. Не абмінем у размове пераклады Астрыд Ліндгэн і Тувэ Янсан і спадзяемся даведацца, калі чакаць рэшту кніг пра мумітроляў па-беларуску.
Эфір можна глядзець у сацсетках Беларускага ПЭНа і на Youtube.
“Творчая кухня” – сумесны праект Euroradio і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.
Аўтарка фота, выкарыстанага для афішы, Maria Söderberg.