Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

Школа маладога літаратара. Паэтычныя чытанні


16 ліпеня (чацвер) а 19.00 будзем слухаць вершы паэтаў Школы маладога літаратара.
Глядзець эфір можна на Youtube ці ў сацсетках Беларускага ПЭНа.

Нехта з іх ужо мае першую кнігу. Нехта атрымаў узнагароду “Залаты апостраф” за найлепшы дэбют. Нехта паспяхова ўдзельнічаў у міжнародных фестывалях і слэмах. Што аб’ядноўвае ўсіх – навучанне ў Школе маладога літаратара W/rights, арганізаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў.

Дзесяць аўтарак і аўтараў пачытаюць свае вершы і адкажуць на пытанні мадэратара і ўсіх ахвочых, а настаўнікі Школы прадставяць яе таленавітых выпускнікоў.

З уделам выкладчыкаў Андрэя Хадановіча i Вольгі Гронскай.

Дзякуем грамадскай кампаніі “Зробім лепш” за магчымасць трансляцыі эфіра.