Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

Павіншуйце палітвязня з Днём Народзінаў!


Па стану на пачатак снежня 2022 года ў Беларусі 1443 чалавекі прызнаныя палітычнымі зняволенымі і іх колькасць па-ранейшаму працягвае павялічвацца. Гэта, безумоўна, сведчыць пра тое, што ціск і рэпрэсіі з боку ўладаў не толькі не спыняюцца, але і набіраюць моц. 

Беларускі ПЭН як аб’яднанне літаратараў асабліва заклапочаны лёсам дзеячаў культуры, якія несправядліва апынуліся за кратамі. Мэтай творцаў заўсёды было развіццё культурнага поля Беларусі.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» выпусціў вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням, далучаемся да калег і заклікаем любымі зручнымі дла вас спосабамі падтрымліваць тых, хто знаходзіцца за кратамі. Сапраўды, «Наша сіла — ў салідарнасці»!

Самы просты і даступны спосаб сувязі з палітзняволеным — гэта ліставанне. А калі вы не ведаеце з чаго пачаць – павіншуйце з днём нараджэння! У снежні 7 чалавек, якія так ці інакш уключаныя ў працэс культурнага развіцця нашай краіны, будуць спраўляць свой дзень народзінаў за кратамі. Гэта Віктар Кулінка, digital-мастак (18 снежня); Аляксандр Галкоўскі, навуковы супрацоўнік (24 снежня); Мікола Папека, паэт, пчаляр, заснавальнік літаратурнай «Мядовай прэміі», грамадскі актывіст (28 снежня); Андрэй Кузнечык, журналіст, аўтар вершаў і беларускамоўнага блога для раварыстаў «БелаВела» (29 снежня); Валерыя Касцюгова, рэдактарка, аналітык (30 снежня); Павел Севярынец, эсэіст, празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч (30 снежня); Міа Міткевіч, менеджэрка ў сферы культуры (31 снежня). Павіншуйце зняволеных лістом ці паштоўкай!

Адрасы для ліставання:

Паўлу Севярынцу – ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8;

Міі Міткевіч – ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3;

Мікалаю Папеку – ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183;

Валерыі Касцюговай – СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2;

Аляксандру Галкоўскаму – Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 9. 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39;

Андрэю Кузнечыку – ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8;

Віктару Кулінка – СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.


На працягу месяца ў сацыяльных сетках Беларускага ПЭНа з’яўляюцца пасты з заклікамі павіншаваць кожнага з палітвязняў. Інфармацыя пра палітвязняў узятая з сайта праваабарончага цэнтра «Вясна»: prisoners.spring96.org