Людзі Слова ў няволі (31)
Пошук

Пачаўся прыём п’ес на конкурс сучаснай драматургіі WRITEBOX-2020


У жыцці і ў сацыяльных сетках мы часта расказваем гісторыі, гэта і лад мыслення, і форма камунікацыі. На фестывалі WriteBox і драматург, і глядач, і рэжысёр распавядаюць гісторыю – кожны, хто падключаецца да гэтага працэсу, занураецца ў свой storytelling, падставай да якога становіцца п’еса.

Галоўная місія WriteBox – хутка рэагаваць на новыя тэксты беларускіх аўтараў, аказваць ім падтрымку ў прасоўванні, даследаваць тэндэнцыі і асаблівасці беларускай драматургіі, а таксама ствараць поле для прафесійнага развіцця маладых аўтараў.

У гэтым годзе арганізатары WriteBox прапануюць «Распавесці сваю гісторыю», – падзяліцца сваімі бачаннем свету ў фармаце п’есы – як ужо дасведчаным, так і драматургам-пачаткоўцам. WriteBox – гэта не толькі прастора для камунікацыі, якую каманда фестывалю хоча адкрыць усім жадаючым, але і пляцоўка, дзе можна пачуць жывыя галасы сучаснасці.
Традыцыйна конкурс-фестываль будзе праходзіць у некалькі этапаў.
У першым этапе каманда журы пасля чытання ўсіх дасланых работ складзе шорт-ліст конкурсу;
у другім – ужо фестывальным этапе – будуць арганізаваны чыткі і абмеркавання п’ес шорт-ліста, а таксама адукацыйная праграма для драматургаў.

 

Таксама ўпершыню на фестывалі адкрыта намінацыя «П’еса для дзяцей». Дадзены кірунак драматургіі ў Беларусі пакуль недастаткова даследаваны. Спецыяльнае журы, якое складаецца з прафесіяналаў, якія займаюцца тэатрам для дзяцей, абярэ самыя яркія творы, што з’явіліся ў краіне за апошнія пяць гадоў.

У склад каманды журы двух намінацый «Новая п’еса» і «П’еса для дзяцей» уваходзяць беларускія тэатразнаўцы, тэатральныя крытыкі, рэжысёры, акцёры і драматургі: Аляксандр Марчанка, Аляксей Стрэльнікаў, Валянціна Мароз, Дзмітрый Багаслаўскі, Алена Мальчэўская, Таццяна Арцімовіч, Жанна Лашкевіч, Святлана Бень, Аляксандр Янушкевіч ды іншыя.

ПАДРАБЯЗНЕЙ ПРА ЎМОВЫ КОНКУРСА ЧЫТАЙЦЕ ТУТ 

 

П’есы прымаюцца ў электронным выглядзе з 1 мая па 31 жніўня 2020 на паштовую скрыню [email protected] 
 

Конкурс-фестываль сучаснай беларускай драматургіі WriteBox праводзіцца з 2016 года і з’яўляецца незалежным праектам, які аб’ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, тэатральных крытыкаў і гледачоў. Каманда WriteBox сочыць за развіццём драматургіі ў Беларусі і штогод выбіраем самыя цікавыя найноўшыя п’есы, якія пасля можна ўбачыць у беларускіх тэатрах.

З п’есамі-пераможцамі WriteBox, адабранымі і прачытанымі на фестывалі, рэжысёрамі была працягнутая праца над пастаноўкамі ў розных беларускіх тэатрах. Так з’явіліся «Ляцелі арэлі» Кастуся Сцешыка ў Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры (рэжысёр – Дзяніс Паршын); «І не намі то прыдумана» паводле п’есы Дзмітрыя Багаслаўскага ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры (рэжысёр – Дзяніс Паршын); «Кропкі на часовай восі» таксама Дзмітрыя Багаслаўскага ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі ім. В. І. Дуніна-Марцінкевіча (рэжысёр – Таццяна Траяновіч); «Крыніцы святла» ​​Андрэя Іванова ў Цэнтры візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «Арт Карпарэйшн» (рэжысёр – Аляксандр Марчанка) і іншыя.